• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT Pulse

    Кампанія прэзентавала новую функцыю чат-бота Pulse, якая будзе фармаваць для карыстальнікаў персаналізаваныя ранішнія дайджэсты.

    OpenAI запускае ChatGPT Pulse

    Як тлумачыць Ope­nAI, сэрвіс будзе працаваць, пакуль чалавек спіць. Сістэма збірае падборку з пяці–дзесяці кароткіх зводак, якія можна праглядзець адразу пасля абуджэння. Чат-бот фармуе «карткі» з тэкстам і ілюстрацыямі, якія можна адкрыць для падрабязнай справаздачы ці ўдакладніць дэталі проста ў дыялогу з Chat­G­PT.

    Тэмы могуць быць як агульнымі — напрыклад, навіны пра спартыўную каманду, — так і персаналізаванымі. Pulse выкарыстоўвае падключаныя сэрвісы кшталту Google Cal­en­dar і Gmail, каб складаць расклад ці вылучаць важныя лісты, а таксама абапіраецца на памяць Chat­G­PT для ўліку інтарэсаў і перавагаў карыстальніка.

    Асаблівасцю прадукту з’яўляецца абмежаванасць па часе: пасля некалькіх картак Pulse завяршае падборку паведамленнем «На сёння ўсё». Па словах распрацоўшчыкаў, гэта прынцыпова адрознівае сэрвіс ад бясконцай стужкі сацсетак. Такім чынам кампанія імкнецца замацаваць звычку пачынаць дзень менавіта з Chat­G­PT, а не з сацсетак ці навінавых аплікацый.

    Pulse задуманы як крок да ператварэння Chat­G­PT у паўнавартаснага асістэнта, а не проста чат-бота для адказаў на запыты. «Мы ствараем ШІ, які з часам дазволіць кожнаму атрымліваць падтрымку, раней даступную толькі самым забяспечаным», — заявіла дырэктар па аплікацыях Ope­nAI Фіджы Сімо. Функцыя пакуль даступна для падпісчыкаў Pro-плана коштам $200 у месяц, але ў будучыні павінна стаць даступнай і больш шырокай аўдыторыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці