Шэлтару для беларускіх уцекачоў у Італіі патрэбна фінансавая падтрымка
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Асацыяцыя «Талака» у Італіі атрымала ключы ад дому, дзе будзе створаны шэлтар для беларускіх уцекачоў. Але пакуль гэты дом пусты, і каб ён стаў сапраўднай бяспечнай прасторай, патрэбная фінансавая падтрымка.

Ключы ад шэлтара для беларускіх уцекачоў. Фота: Юлія Юхно
Асацыяцыя «Талака» просіць дапамагчы ў абсталяванні будучага шэлтару.
«Мы мусім паскорыцца і як мага хутчэй абсталяваць шэлтар — палітычных зняволеных час ад часу дэпартуюць з Беларусі. Мы мусім быць падрыхтаваныя для любога раскладу», — адзначаюць удзельнікі асацыяцыі.
Падрабязнасці і спасылка на збор
Што яшчэ можна зрабіць:
- расказаць пра збор у сацсетках (калі вы не ў Беларусі);
- дапамагчы з лагістыкай: перавозка і падвоз рэчаў, мэблі;
- дапамагчы побытавымі рэчамі, мэбляй.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў