Беларуская фотаагенцыя LookByMedia запусціла свой сайт
Беларускае незалежнае фотаагенцтва LookByMedia прапануе архіўныя і актуальныя фота Беларусі. Да гэтага часу заснавальнікі працавалі выключна ў аднайменным Telegram-канале. З 2 кастрычніка фотаздымкі можна замаўляць на адмысловым сайце.

Скрыншот сайта LookByMedia
На сайце LookByMedia:
— свежыя і архіўныя фотаздымкі пра Беларусь;
— пошук па ключавых словах на беларускай, рускай і англійскай;
— для ўсіх карыстальнікаў адкрытыя міні-прэв’ю.
Поўны доступ да фота ў вэб-разрозненні (2000 px з лога LookByMedia) — бясплатна пасля падпісання дамовы з рэдакцыяй і рэгістрацыі на сайце.
Архіў штодня папаўняецца і ўжо пераўзыходзіць па колькасці здымкаў Telegram-канал LookByMedia. Аднак на ім будуць анансавацца ўсе новыя абнаўленні.
Пытанні доступу і рэгістрацыі: lookbypictures@gmail.com
