• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім

    «Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але нас у апошнюю хвіліну беларускія ўлады выкраслілі са спісаў і замянілі на іншых», — распавёў былы палітвязень Ігар Лосік на сваёй старонцы ў у сацыяльнай сетцы Threads.

    Ігар Лосік

    Блогер Ігар Лосік пасля вызвалення. Вільня, 11 верасня 2025 года. Фота: «Радыё Свабода»

    «Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але нас у апошнюю хвіліну беларускія ўлады выкраслілі са спісаў і замянілі на іншых. Бабарыку і Калеснікаву. Я ўпэўнены, таксама рыхтуюць у бліжэйшую партыю».

    «Першы год атрымліваў па 50–70 лістоў за дзень. Потым усе заблакавалі і з лютага 2023 года ніводнага ліста не атрымаў, быў у рэжыме «інкамунікада». Лісты вельмі моцна падтрымлівалі маральна».

    «Кнігі нельга толькі калі пападаеш у карцэр або ў ШІЗА. У бібліятэцы на лагеры ў Наваполацку быў выдатны выбар кніг, але не было часу чытаць. Працавалі 6 дзён у тыдзень за заробак у 30 цэнтаў у месяц. Але кніг я прачытаў вялікае мноства».

    «Смяяліся і прыколваліся амаль кожны дзень, за гэта часта атрымлівалі. Калі на лагеры быў, было весела, таму што шмат добрых людзей было вакол і з такімі ж перакананнямі».

    Калі выйшаў, першым жаданнем было «выспацца, не прачынацца ў 5 раніцы, з’есці бургер і ўбачыць жывое зялёнае дрэва».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці