• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канец эпохі: MTV згортвае вяшчанне сваіх каналаў па ўсёй Еўропе

    Тэматычныя каналы легендарнага MTV знікнуць у шматлікіх краінах ужо хутка.

    Кампанія Para­mount згортвае вяшчанне цэлай лінейкі каналаў MTV па ўсёй Еўропе.

    Пасля 31 снежня 2025 года ў Вялікабрытаніі перастануць паказваць TV Music, MTV 80s, MTV 90s, Club MTV і MTV Live. Працягне вяшчанне толькі флагманскі MTV HD, які ўжо даўно сканцэнтраваўся на рэаліці-шоу, а не на музыцы.

    Такі ж лёс чакае гледачоў не толькі ў Вялікабрытаніі. Тэматычныя каналы MTV перастануць паказваць у Аўстрыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Люксембургу, Нідэрландах і Польшчы, піша Broad­band TV News.

    У Para­mount пакуль ніяк не пракаментавалі паведамленні аб спыненні вяшчання, але прадстаўнікі аператараў еўрапейскіх тэлевізійных платформаў пацвердзілі гэтую інфармацыю.

    У паведамленні аб закрыцці пяці каналаў MTV гаворыцца, што гэты крок адлюстроўвае змяненне звычак гледачоў. У кампаніі заўважылі, што музычныя кліпы людзі цяпер у асноўным глядзяць на YouTube і ў сацыяльных сетках, а не па тэлебачанні, паведамляе Бі-бі-сі.

    Вяшчанне каналаў MTV збіраюцца згарнуць не толькі ў Еўропе, але і ў Бразіліі і Аўстраліі. Медыяхолдынг казаў пра планы скараціць выдаткі па ўсім свеце на 500 мільёнаў долараў.

    Тэлеканал MTV з’явіўся ў ЗША ў 1981 годзе і стаў культавым для многіх пакаленняў гледачоў па ўсім свеце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці