• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адамовіч, Быкаў, Лучанок: постаці ў фотааб’ектыве Яўгена Коктыша

    Сёння на Паўночных могілках у Мінску пахаваюць выбітнага фотажурналіста Яўгена Коктыша. Ён памёр 5 лістапада на 86‑м годзе. Яўген Фаміч праславіўся ў тым ліку шматлікімі партрэтамі слынных айчынных пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, рэжысёраў. Мы прапаноўваем ўзгадаць колішні матэрыял «Радыё Свабода», каб угледзіцца ў галерэю партрэтаў знакамітых беларусаў, створаных майстрам.

    Фотажурналіст Яўген Коктыш

    Фотажурналіст Яўген Коктыш

    Гэты матэрыял быў падрыхтаваны журналістам Ігарам Карнеем у 2017 годзе да адкрыцця фотавыставы Яўгена Коктыша «Сяброў маіх цудоўныя абліччы».

    Яўген Коктыш нарадзіўся ў Ляхавіцкім раёне ў чэрвені 1940 году. Пасьля школы па камсамольскай пуцёўцы паехаў на Карагандзінскі мэталюргічны завод, потым была служба ў войску, вучоба ў Беларускім політэхнічным інстытуце на спэцыяльнасьці «энэргетыка». Працаваў інжынэрам-канструктарам у аддзеле фізыкі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук.

    Мастак Арлен Кашкурэвіч і пісьменьнік Алесь Адамовіч

    Мастак Арлен Кашкурэвіч і пісьменьнік Алесь Адамовіч. Фота: Яўген Коктыш

    Колер 1970-х. Сядзяць: Мікалай Селяшчук і Мікалай Ісаёнак. Стаяць: Мікола Купава, Міхаіл Рагалевіч, Уладзімер Александровіч, Уладзімер Тоўсьцік, Валеры Славук, Уладзімер Савіч

    Колер 1970‑х. Сядзяць: Мікалай Селяшчук і Мікалай Ісаёнак. Стаяць: Мікола Купава, Міхаіл Рагалевіч, Уладзімер Александровіч, Уладзімер Тоўсьцік, Валеры Славук, Уладзімер Савіч. Фота: Яўген Коктыш

    Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык

    Паэт Рыгор Барадулін і скульптар Анатоль Анікейчык. Фота: Ящген Коктыш

    Тройка народных мастакоў: Віктар Грамыка, Леанід Шчамялёў, Уладзімер Тоўсьцік

    Тройка народных мастакоў: Віктар Грамыка, Леанід Шчамялёў, Уладзімер Тоўсьцік. Фота: Яўген Коктыш

    Васіль Шаранговіч з дачкой Натальляй

    Васіль Шаранговіч з дачкой Натальляй. Фота: Яўген Коктыш

    Народны мастак Беларусі Віктар Грамыка ў сквэры Янкі Купалы

    Народны мастак Беларусі Віктар Грамыка ў сквэры Янкі Купалы. Фота: Яўген Коктыш

    Тады сурʼёзна захапіўся фатаграфіяй, якая забірала ўсё больш часу. Ягоныя высілкі неўзабаве заўважылі, ён друкаваўся ў газэтах «Комсомольская правда», «Знамя юности», «Чырвоная змена», часопісе «Работніца і сялянка», быў заўсёднікам Менскага фатаклюбу.

    Мікалай Ісаёнак і Алесь Адамовіч падчас здымкаў фільму «Ідзі і глядзі»

    Мікалай Ісаёнак і Алесь Адамовіч падчас здымкаў фільму «Ідзі і глядзі». Фота: Яўген Коктыш

    У 1976 годзе фатограф Юры Іваноў запрасіў калегу ў агульнасаюзнае Агенцтва друку «Новости» (АПН) — дапамагаць асьвятляць падзеі зь Беларусі. Гэта ўжо быў выхад на міжнародны ўзровень, бо патрабавалася знаходзіць сюжэты, якія хацелі б набываць замежныя падпісчыкі. Фотакарэспандэнтам АПН Коктыш адпрацаваў практычна да развалу СССР.

    Георгій Паплаўскі, Алесь Адамовіч, Валянцін Тарас, Васіль Быкаў

    Георгій Паплаўскі, Алесь Адамовіч, Валянцін Тарас, Васіль Быкаў. Фота: Яўген Коктыш

    Вялікія і незаменныя

    На прызнаньне Яўгена Коктыша, гэта быў самы плённы этап прафэсійнай дзейнасьці. Менавіта тады завязваліся шчыльныя кантакты са знакамітымі беларусамі, у ліку якіх Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Заір Азгур, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Віктар Грамыка ды многія іншыя. У якасьці фотарэпартэра быў сьведкам стварэньня кінафільму «Ідзі і глядзі» рэжысэра Элема Клімава паводле сцэнара Алеся Адамовіча.

    Перад выставай на Паркавай магістралі. Селяшчук, Тоўсьцік, Савіч (сядзяць). Альшэўскі, Фэлікс Янушкевіч (стаяць)

    Перад выставай на Паркавай магістралі. Селяшчук, Тоўсьцік, Савіч (сядзяць). Альшэўскі, Фэлікс Янушкевіч (стаяць). Фота: Яўген Коктыш

    Мікалай Ісаёнак і Аляксей Марачкін

    Мікалай Ісаёнак і Аляксей Марачкін. Фота: Яўген Коктыш

    Валеры Славук і Мікалай Селяшчук

    Валеры Славук і Мікалай Селяшчук. Фота: Яўген Коктыш

    Скульптар Заір Азгур на Бярэзіне

    Скульптар Заір Азгур на Бярэзіне. Фота: Яўген Коктыш

    «Недзе ў 1973 годзе я зразумеў, што трэба ісьці ў прафэсіяналы, — згадвае Яўген Коктыш. — Першай такой прыступкай стала творчая студыя „Фота і жыцьцё“. Выпускалі кніжкі, плякаты, брашуры пра знакавыя мясьціны Беларусі. Пасьля таго як адпрацаваў тры гады, набіў руку, Юра Іваноў запрасіў фотакарэспандэнтам у АПН.

    І тут ужо пачаліся сурʼёзныя справы — 27 часопісаў, 19 газэтаў, ахоп 175 краінаў. Трэба было даваць толькі найлепшае. Такімі людзкімі „глыбамі“ тады былі Быкаў, Адамовіч, Паплаўскі, Савіцкі, Шчамялёў, Вашчанка, Кішчанка, Селяшчук. А пра Васіля Ўладзімеравіча ды Алеся Адамовіча матэрыялу набярэцца, безь перабольшаньня, на кнігу».

    Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч

    Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч. Фота: Яўген Коктыш

    Паступова кола сяброў пашыралася. Дзякуючы Яўгену Коктышу творчы шлях дзясяткаў літаратараў, мастакоў, скульптараў, тэатральных дзеячоў цяпер навечна зафіксаваны ў гісторыі:

    Георгі Паплаўскі, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч

    Георгі Паплаўскі, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч. Фота: Яўген Коктыш

    «Быкаў, Адамовіч, Бураўкін, Барадулін — гэта ж адно кола аднадумцаў. Плюс мастакі — Кашкурэвіч, Паплаўскі, Шчамялёў, Вашчанка. Ці трэба казаць, што з кожнай нагоды я з задавальненьнем здымаў гэтых цудоўных людзей — і ў майстэрнях, і на афіцыйных імпрэзах, і на сямейных сьвятах.

    Прыходзіш у госьці, заўсёды ў руках камэра (я без фотаапарату не ўяўляю сябе і сёньня, гэта ўжо неад’емная частка мяне). Хочаш ня хочаш — фатаграфуеш, фіксуеш. І цягнецца гэта ад другой паловы 1970‑х, то бок акурат 40 гадоў. Таму архіў сабраўся надзвычай багаты».

    Гаўрыла Вашчанка з жонкай Мацільдай

    Гаўрыла Вашчанка з жонкай Мацільдай. Фота: Яўген Коктыш

    У шэрагу выданьняў да сёньня ёсьць адмысловыя рубрыкі, дзе на падставе рарытэтных здымкаў Яўгена Коктыша можна прасачыць станаўленьне той ці іншай асобы. А неўзабаве вобразы будуць сыстэматызаваныя і паўстануць перад шырокай публікай на выставе пад назвай «Сяброў маіх цудоўныя абліччы»:

    Заір Азгур сярод сваіх правадыроў

    Заір Азгур сярод сваіх правадыроў. Фота: Яўген Коктыш

    Марына Ісаёнак, Эдуард Белагураў, Мікалай Ісаёнак

    Марына Ісаёнак, Эдуард Белагураў, Мікалай Ісаёнак. Фота: Яўген Коктыш

    Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Натальля Паплаўская, Валянцін Тарас, Георгі Паплаўскі (на юбілеі апошняга)

    Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Натальля Паплаўская, Валянцін Тарас, Георгі Паплаўскі (на юбілеі апошняга). Фота: Яўген Коктыш

    «Вядома, спачатку трэба пакланіцца тым мастакам, якіх, на вялікі жаль, ужо няма. Гэта Валодзя Кожух, Коля Селяшчук, Жора Скрыпнічэнка, Жэня Кулік, Віця Маркавец, Сярожа Цімохаў, а таксама мэтры — Вашчанка, Кішчанка, Савіцкі. Але мне цікавыя і цяперашнія хлопцы — маладыя, цікавыя, амбітныя. Напрыклад, сустрэў днямі Антона Вырву, паглядзеў ягоныя працы — цуд.

    Таму будуць як тыя, хто тварыў у 1970–80–90‑х, так і новая плынь. Сабраў больш за 100 працаў. Адзінае — ці здолеюць арганізатары столькі ўмясьціць. Дарэчы, хачу выказаць падзяку гаспадыні галерэі Маргарыце: у яе будаўнічы бізнэс і яна мае такое добрае хобі, зрабіла ўжо не адну выставу».

    Народны мастак, купалавец Барыс Герлаван

    Народны мастак, купалавец Барыс Герлаван. Фота: Яўген Коктыш

    Узьнёслыя і зямныя

    Спадар Яўген кажа, што, перабіраючы старыя фатаздымкі, зь цеплынёй згадвае гады, калі ўсё былі маладымі і няўрымсьлівымі. Пры гэтым абʼектыў ягонага фотаапарату быў нацэлены на тое, каб застаць сяброў ня толькі за мальбэртам, але і па-за працай:

    Георгі Скрыпнічэнка

    «Беларускі Далі» Георгі Скрыпнічэнка. Фота: Яўген Коктыш

    «Гэта ўсе мае сябры. Прыяжджаюць калегі з „Огонька“, чым пахваліцца? Вядома, Селешчуком. Працы неверагодныя! Але ня толькі мастацтвам жылі. Нашым магнітам, які яднаў вакол сябе мастакоў, журналістаў, быў знакаміты сёньня доктар-нэўрахірург Саша Цярэшчанка.

    Нашай сапраўднай жарсьцю быў футбол. Сольныя ролі выконваў Валодзя Савіч, прыроджаны гулец. Ну і проста так сустракаліся, як жа інакш? А наагул з хлопцаў той генэрацыі ніхто не прапаў, у кожнага за сьпінай манаграфіі, праца загадчыкамі катэдраў, яны дактары, прафэсары, „народныя“. Безумоўна, карыфэі. А некаторыя выставы на слыху і праз 30 гадоў, як тая на Паркавай магістралі — добра тады пашумелі».

    Міхаіл Савіцкі і Аляксандар Кішчанка

    Міхаіл Савіцкі і Аляксандар Кішчанка. Фота: Яўген Коктыш

    У багажы Яўгена Коктыша нямала выставаў, прысьвечаных выбітным людзям краіны. Былі фотаэкспазыцыі, прысьвечаныя асобна Васілю Быкаву, Алесю Адамовічу, Уладзімеру Мулявіну, Стэфаніі Станюце, Мікалаю Селяшчуку. Як даніна пашаны і памяці творцам, кожны зь якіх быў № 1 у сваёй сфэры. А цяпер Коктыш хоча аддаць належнае мастакоўскай пляядзе:

    Кастусь Качан

    Кастусь Качан. Фота: Яўген Коктыш

    «Тады маладыя яшчэ мастакі — Тоўсьцік, Савіч, Селяшчук, Качан — сталі мне вельмі блізкімі сябрамі. Калі пасьля трагічнага сыходу Селешчука пайшла гаворка пра кніжку, якую рыхтавала Наташа Шаранговіч, у мяне аказалася, мабыць, пад 400 фатаграфіяў зь ім. Сам зьдзівіўся. Шмат з кім мяне пазнаёміў і зьвёў Георгі Паплаўскі, найперш у Расеі.

    Ёсьць такая ідэя: паколькі гэта ўсё выбітныя фігуры, добра было б іх аб’яднаць пад адной вокладкай. Ёсьць нават умоўная назва — „Карыфэі“. Калі Бог дасьць сілаў і здароўя, можа і выльецца ў якую кнігу. Бо набіраецца багата здымкаў аднаго і таго ж чалавека — ад 20–30-гадовай даўнасьці і да больш сучасных. Якраз добра кладзецца на асобную старонку для кожнага».

    Народны мастак Май Данцыг

    Народны мастак Май Данцыг. Фота: Яўген Коктыш

    Скульптар Іван Місько зь бюсьцікам актора Генадзя Аўсяньнікава

    Скульптар Іван Місько зь бюсьцікам актора Генадзя Аўсяньнікава. Фота: Яўген Коктыш

    Мастак Уладзімер Кожух і паэт Генадзь Бураўкін

    Мастак Уладзімер Кожух і паэт Генадзь Бураўкін. Фота: Яўген Коктыш

    Адпяванне Яўгена Коктыша будзе праходзіць у Царкве Святой Марыі Магдаліны (вул. Кісялёва, 42) аб 11‑й 8 лістапада 2025 года. Пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках.

     
     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці