• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Ігар Палынскі зрабіў даведнік беларускіх населеных пунктаў

    Беларускі музыка і журналіст Ігар Палынскі ў суаўтарстве зрабіў унікальны анлайн-даведнік bielarus.live па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў.

    Ігар Палынскі

    Ігар Палынскі. Фота: Настасся Уткіна

    Пра даведнік распавядае Ігар Палынскі:

    – Менавіта аформленых як анлайн-база – не было. Гэта першая такая праца. І насамрэч я даволі здзіўлены, што дагэтуль ніхто гэтым не займаўся, бо, як высветлілася за першыя пару дзён працы, гэта вельмі запатрабаваная гісторыя.

    Па словах Ігара, у даведніку не толькі напісанне населеных пунктаў, але і іх мясцовыя назвы.

    – Мне стала цікава ўвогуле паспрабаваць зразумець, як гэта ўсё працуе, адкуль гэтыя ўсе бяруцца звесткі, хто ў нас займаецца зацвярджэннем гэтых назваў і г.д. Аказалася, што гэта даволі «сырая» гісторыя, бо і заканадаўства беларускае дастаткова хісткае, і акадэмічны слоўнік з назвамі населеных пунктаў не існуе.

    Ігар упэўнены, што да працы над даведнікам далучацца таксама беларускія вядомыя філолагі і мовазнаўцы.

    Уся наяўная зараз інфармацыя зробленая на падставе даведніка Валянціны Лемцюговай, а таксама з граматычнай базы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці