• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Офіс Святланы Ціханоўскай адзначыў новы праект БАЖ

    У Міжнародны дзень правоў чалавека дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выказаў падзяку Беларускай асацыяцыі журналістаў і Алегу Агееву, а таксама камандзе Medi­aIQ за запуск новага праекта па аналізу ролі беларускай прапаганды і імаверных крымінальных злачынстваў тых, хто сапраўды распальвае варажнечу ў Беларусі. 

    дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. Фота: афіцыяльны Telegram-канал Святланы Ціханоўскай

    Спадар Марозаў выказаўся пра сітуацыю з правамі і свабодамі ў Беларусі, а таксама пра важную ролю тых, хто, нягледзячы на рэпрэсіі, працягвае абараняць праўду і дакументаваць злачынствы рэжыму.

    «У Міжнародны дзень правоў чалавека хачу падкрэсліць: у Беларусі правы чалавека сістэмна парушаюцца і адбываецца дзяржаўны тэрор супраць сваіх грамадзянаў. Тысячы людзей застаюцца ў няволі толькі за тое, што адважыліся быць свабоднымі і сказаць праўду. Сярод іх — праваабаронцы і журналісты, якія абаранялі іншых і цяпер самі пакараныя за сваю працу і прынцыпы.

    Хачу выказаць шчырую падзяку Беларускай асацыяцыі журналістаў і Алегу Агееву, а таксама камандзе Medi­aIQ за запуск новага праекта па аналізу ролі беларускай прапаганды і імаверных крымінальных злачынстваў тых, хто сапраўды распальвае варажнечу ў Беларусі. 

    Злачынствы беларускай прапаганды не застануцца незаўважанымі і беспакаранымі

    Дакументаванне ролі прапаганды ў рэпрэсіях — важны крок да будучай юрыдычнай адказнасці. Ніводнае злачынства не павінна застацца без рэакцыі. На сёння праектам ужо сабраныя і выкладзены ў публічны доступ 16 кейсаў. І гэта толькі пачатак. 

    Беларусы і беларускі ўнутры краіны і за яе межамі працягваюць змагацца, падтрымліваць адно аднаго і будаваць будучыню без страху і рэпрэсіяў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці