• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі i Уладзь Лабковіч — на волі

    Памілаванне адбылося пры садзейнічанні амерыканскага ўраду. Палітвязняў з месцаў няволі прымусова дэпартуюць за мяжу, паведамляе ПЦ «Вясна».

    Алесь Беляцкі

    Алесь Бяляцкі ў першыя хвіліны пасля дэпартацыі з Беларусі ў Літву. Фота: БАЖ

    12 снежня ў Мінску пачаліся перамовы з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам, якія цягнуліся два дні. Вынікам стала памілаванне 13 снежня 123 палітвязняў, якіх прымусова дэпартуюць за межы Беларусі.

    Сярод памілаваных — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі i юрыст Уладзімір Лабковіч. Іх ўтрымлівалі за кратамі чатыры гады і пяць месяцаў.

    UPD. Папярэдняя інфармацыя пра вызваленне былога віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча не пацвердзілася.

    Нагадаем, 14 ліпеня 2021 года да Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча, Валянціна Стэфановіча і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У сакавіку 2023 года суддзя Марына Запаснік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну. Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

    Да гэтага часу працягвае заставацца за кратамі каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці