• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фядута апошнія паўтара месяцы правёў у медчастцы і рыхтаваўся да аперацыі

    Палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута расказаў на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення, што апошнім часам быў у медчастцы.

    Аляксандр Фядута. Фота: Look­By­Media

    «Апошнія паўтара месяца я правёў на стацыянары медчасткі калоніі, дзе адбываў пакаранне. Паколькі мой стан здароўя пачаў пагаршацца, было прынята рашэнне рыхтаваць мяне да аперацыі. Аперацыя за некалькі дзён да вызвалення была прызначана на 24 лютага.

    Таму я спакойна спаў. А палове пятай раніцы мяне разбудзіў намеснік начальніка калоніі, які папрасіў адзецца і выйсці з ім. У пакоі, які называўся «этапка» — гэта значыць, праз які пасля надгляду адбывалася перамяшчэнне — ён спытаў у мяне, ці разумею я, што адбываецца. Я зразумеў, што, хутчэй за ўсё, пачаўся працэс вызвалення, і спытаў, дзе мае рэчы, ці можна мне пайсці ў атрад і сабраць іх. Ён сказаў: «Вашы рэчы ўжо ў аўтобусе».

    Ужо прыехаўшы сюды, я зразумеў, чаму мне не далі іх агледзець. Былі канфіскаваныя мае рукапісы. Там не было палітычных запісаў, там не было і дзённікаў. Там не было ніякай інфармацыі, якая тычылася майго зняволення. Там быў напісаны кінасцэнарый, дзве п’есы і два сшыткі з вершамі».

    Фядута зразумеў, што іх вязуць ва Украіну, па сонцы.

    «Я ўжо звык да таго, што ў Беларусь з Масквы мяне дастаўлялі з мяшком на галаве, і з Беларусі ва Украіну мяне даставілі, моцна насунуўшы турэмную шапку на галаву. Таму… Ну толькі па сонцы я зразумеў, што, хутчэй за ўсё, вязуць на поўдзень. Поўдзень — была Украіна».

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці