«Хто можа, памаліцеся»: маці Кацярыны Ваданосавай у цяжкім стане пасля інсульту
Маці вядоўцы «Белсата» Кацярыны Ваданосавай не прыходзіць у прытомнасць пасля кровазліцця ў могз. Пра гэта Кацярына паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся», — напісала Кацярына Ваданосава.
Нагадаем, Нэлі Ваданосава, маці тэлевядоўцы і спявачкі Кацярыны Ваданосавай, больш за год таму з’ехала з Беларусі з‑за прэсінгу КДБ і падалася на міжнародную абарону. Цяпер жанчына жыве з сям’ёй дачкі ў Беластоку.
У канцы верасня Памежная служба Польшчы прыняла рашэнне аб дэпартацыі Нэлі Ваданосавай. Аказалася, там проста не ведалі, што разгляд справы жанчыны яшчэ ідзе, а на 28 кастрычніка прызначаны суд. У выніку дэпартацыю адмянілі.
Прычынай, па якой жанчыну хацелі выправадзіць з краіны, стала тое, што ў Польшчу яна заехала па літоўскай візе. Паводле Дублінскага рэгламенту мясцовыя чыноўнікі першапачаткова вырашылі, што ў дадзеным выпадку Літва нясе адказнасць за прадастаўленне бежанства, прытулку або міжнароднай абароны.
@bajmedia