• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Удзельнікам «экстрэмісцкага» фармавання прызналі сына праўладнага журналіста

    17 снежня 2025 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім» фармаваннем ініцыятыву, у склад якой нібыта ўваходзяць музыка Алесь Чумакоў і 20-гадовы мінчук Сямён Малашанкаў.

    Пра затрыманне гусляра Чумакова паведамляла раней «Наша Ніва».  Пра другога ўдзельніка «фармавання» вядома менш, але арганізацыя «Хрысціянская візія» высветліла, што Сямён Малашанкаў — сын журналіста Васіля Малашанкава. Сямён, як і тата, любіць велакультуру. Займаўся фотарэпартажамі з веласіпедных мерапрыемстваў Мінска.

    Сямён Малашэнкаў — сын журналіста Васіля Малашэнкава

    Сямён Малашэнкаў у 2020 годзе. Фота: t.me/bikeorgby/2860

    Васіль Малашанкаў, паводле звестак «Хрысціянскай візіі», ураджэнец Кемерава, з сям’і з беларускімі каранямі, скончыў факультэт рамана-германскай філалогіі Кемераўскага дзяржуніверсітэта. У Беларусь прыехаў у 2004 годзе, а ў наступным годзе ў яго нарадзіўся Сямён. Працаваў у дзяржмедыях (каля 7 гадоў у БелТА), а таксама супрацоўнічаў з інфармацыйнымі агенцтвамі Sput­nik і «Россия сегодня». Яго тэксты і фота сустракаюцца і на пляцоўках кшталту «Союзное вече», Eurasia.Expert, СОНАР-2050 і іншых.

    У 2023 годзе журналіст наведваў акупаваную Данеччыну, быў у Марыупалі. Вядзе тэлеграм-канал «Минский наблюдатель», на якім нярэдка выказвае крытыку дэмакратычных сіл, часам дапускае абразлівыя рэплікі на адрас іх прадстаўнікоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці