У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы праекта «Быть или»
15 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Youtube-канал «Быть Или». Скрыншот
- У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна ад 12 студзеня 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны цэлы шэраг інтэрнэт-рэсурсаў інфармацыйнага праекта «Быть или»:
Telegram-чат «Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/ToBeOrChat);
- Telegram-канал «Ссылки Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/CCbIJIKU_6blTb_UJlU);
- Telegram-бот «Реклама Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/bytilireklambot);
- Telegram-бот «Связь Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/bytilibot);
- Telegram-бот tobefund (ідэнтыфікатар t.me/tobefundbot);
- Telegram-бот з назвай Unban (ідэнтыфікатар t.me/razba_bot);
- Telegram-канал «Клан Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/ToBeClan);
- Telegram-канал «Правила Быть Или» (ідэнтыфікатар t.me/IIPABUJIA_BblТb_UJIU);
- старонку блога на Telegra.ph з назвай «Правила» (ідэнтыфікатар telegra.ph/Pravila-09–30-59);
- старонка блога на Telegra.ph з назвай «Поддержать проект» (ідэнтыфікатар telegra.ph/Spasibo-za-podderzhku-08-l5);
- Youtube-канал «Быть Или» (ідэнтыфікатар youtube.сom/c/tobeor);
- Youtube-канал Think Tank (ідэнтыфікатар youtube.com/@thinktank6561);
- супольнасць у Patreon з назвай «Быть Или» (ідэнтыфікатар patreon.com/tobeor).
«Экстрэмісцкімі» прызнаныя і лагатыпы ўсіх гэтых інтэрнэт-рэсурсаў. Паводле апісання на сайце Міністэрства інфармацыі, на большасці з іх ёсць выява чалавека ў белай масцы або проста белая маска.
У белай масцы перад гледачамі з’яўляецца і вядоўца YouTube-канала «Быть Или», які не раскрывае свайго імя. Гэты Youtube-канал мае больш за мільён падпісчыкаў.
«Я ўпэўнены, ты ведаеш: думка даўно пакінула дзяржаўныя медыйныя пляцоўкі. Прапагандысцкія СМІ, дзе сэнсы назаўды выкрэсленыя з парадку дня, узялі курс на дэінтэлектуалізацыю грамадзян. Але мы, на шчасце, маем альтэрнатыву — YouTube. Мой відэаблог — спроба зрабіць уласны ўнёсак у дыскусію пра будучыню. Я востра адчуваю трывогу, ясна бачу маніпуляцыі, хлусню, пагрозы і акцэнтую на іх вашу ўвагу», — піша стваральнік рэсурсу.
Відэаролікі на канале — гэта развагі палітычныя тэмы, вядоўца крытыкуе мілітарысцкую палітыку Пуціна і падтрымку яе з боку Лукашэнкі.
@bajmedia