• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Фатаграфія — гэта праца ці хобі?»: платформа ФШ1 ладзіць апытанне пра ўмовы аплаты фатографаў

    Фатаграфічная платформа ФШ1 у Варшаве пачала даследаванне ўмоў працы і ганарараў у прафесійнай сферы. Ініцыятыва заклікана высветліць, як сёння ацэньваецца праца фатографаў у сектары НДА, СМІ і камерцыйных праектах, а таксама сфармуляваць агульную пазіцыю супольнасці адносна каштоўнасці гэтай прафесіі.

    Фота: Tima Mirosh­nichenko / pexels.com

    Арганізатары адзначаюць, што прафесійная здымка часта застаецца «паміж радкоў» пры планаванні бюджэтаў, а яе кошт абясцэньваецца. Каб выправіць гэтую сітуацыю, ФШ1 збірае рэальны досвед фатографаў, якія працуюць у розных краінах.

    Асноўныя акцэнты апытання:

    • збор даных пра ганарары ў розных сегментах рынку,
    • пошук адказу на пытанне, ці існуе дапушчальны мінімум аплаты за здымку,
    • фарміраванне базы для абароны каштоўнасці працы фатографа.

    Апытанне цалкам ананімнае, яго запаўненне займае каля 7–10 хвілін. Усе атрыманыя адказы будуць выкарыстаны толькі ў абагульненым выглядзе.

    Даследаванне стане падмуркам для наступнага кроку — адкрытай дыскусіі «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату», якую рыхтуе платформа. Падчас івэнта запланавана панэльная дыскусія, абмеркаванне ў групах і нетворкінг. Вынікі апытання і сустрэчы будуць апублікаваныя ў сацсетках ФШ1 як метадычны матэрыял для прафесійнай супольнасці.

    Запоўніць апытанку можна тут.

    Адкрытая дыскусія «Фатаграфія — гэта праца» пройдзе 24 снежня ў Прасторы Duży Pokój (Warec­ka 4/6, Warsza­wa), пачатак а 12.00. Каб наведаць мерапрыемства, патрэбна рэгістрацыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці