Ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» беларускія ўлады абвесцілі «эстрэмісцкім фармаваннем»
Культурна-асветніцкую ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» унеслі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Звесткі пра гэта з’явіліся 3 лютага 2026 года на сайце МУС.

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года, сваёй місіяй называе паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.
Паводле інфармацыі на сайце сілавога ведамства, адпаведнае рашэнне МУС Беларусі прыняў 29 студзеня 2026 года. У той жа дзень яно набыло моц.
У якасці ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання» сілавікі згадваюць Алену Макоўскую і Ніну Шыдлоўскую. Апрача іх, туды нібыта ўваходзіць яшчэ група неназваных грамадзян.

Таксама пералічаныя інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца «экстрэмісцкая» дзейнасць:
- Сайт budzma.org;
- Telegram-канал «Будзьма беларусамі!», які мае амаль дзве з паловай тысячы падпісчыкаў (ідэнтыфікатар https://t.me/budzmaorg);
- Telegram-канал «Будзьма разам», які мае 19 падпісчыкаў (ідэнтыфікатар https://t.me/budzma_razam);
- некалькі Telegram-ботаў (ідэнтыфікатары @Suviaz_z_Budmaj_Bot; @Budzma_razam_bot; @BudmaBot; @BudzmaSuviaz_Bot);
- старонка ў Facebook з назвай «Будзьма беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/budzmabelarusami);
- старонка ў Facebook з назвай Alena Makouskaya;
- старонкі «ВКонтакте» з назвамі «Будзьма беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://vk.com/budzmabelarusami) і
- Budzma Razam (ідэнтыфіктара https://vk.com/budzma);
- старонка ў Instagram з назвай «Будзьма беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/budzma);
- старонка ў Instagram з назвай Alena Makouskaya (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/al.makko);
- старонка ў Threads (ідэнтыфікатар не ўказаны);
- старонка ў TikTok з назвай Budzma_razam, які мае болш за 41 тысячу падпісчыкаў (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@budzma_razam);
- старонка ў «Одноклассниках» Budzma Belarusami! (ідэнтыфікатар https://ok.ru/group/50897479139407);
- старонка ў «Одноклассниках» з назвай «Нина (Ніна) Шидловская (Шыдлоўская)» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/profile/124862515764);
- старонка ў X «Будзьма Беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://x.com/budzma);
- YouTube-каналы з назвамі «Будзьма Беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@TheBudzma) і «Будзьма дзецям» (ідэнтыфіктар https://www.youtube.com/@BudzmaDzieciam);
- адрасы электроннай пошты (ідэнтыфікатары bialorusini.kp@gmail.com і budzma.dzieciam@gmail.com);
- адрас рахунка на сервісе PayPal (ідэнтыфікатар https://www.paypal.com/paypalme/budzma);
- Адрас рахунка на сервісе Кo-fi (ідэнтыфікатар https://ko-fi.com/budzma).
«Экстрэмісцкім» прызнаны таксама лагатып ініцыятывы «Будзьма беларусамі!», апісаны як «схематычная выява трох сілуэтаў людзей белага колеру на чырвоным фоне».
Частка гэтых інтэрнэт-рэсурсаў раней была ўключана ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі. Пра гэта адразу былі размешчаны папярэджанні для чытачоў і гледачоў.
«Экстрэмісцкі» статус ініцыятывы цяпер азначае тое, што за інтэрв’ю для сайта «Будзьма беларусамі!» або іншае ўзаемадзеянне з ёй пагражае крымінальная адказнасць.
@bajmedia