• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас» апублікавала шорт-ліст фіналістаў

    Гэтым разам узнагароды будуць уручаныя ў 15 катэгорыях. Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак — гэта поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі.  Упершыню асобна разглядаюцца дакументальныя рэпартажы.

    Журы, у якое ўвайшлі 20 кінакрытыкаў(ц), кінажурналістаў(к), кінадаследнікаў(ц), ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў. Некаторыя фільмы бяруць удзел ананімна.

    Дзве з намінацыяў – акурат «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» – з’явіліся ў гэтым сезоне кінапрэміі ўпершыню. 

    Поўны спіс намінантаў на «Чырвоны верас’26»:

    Намінацыя «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

    • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
    • «Працэсы» Андрэя Кашперскага 
    • «Чароўныя нажнічкі» Anny Avo­ty

     

    Намінацыя «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

    • «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
    • «Цукар» Андрэя Кашперскага 
    • Ананімны ўдзельнік

     

    Намінацыя «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

    • «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
    • «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава
    • «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага

     

    Намінацыя «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

    • «Святая вада» Андрэя Куцілы
    • Ананімны ўдзельнік
    • Ананімны ўдзельнік

     

    Намінацыя «Найлепшы анімацыйны фільм»

    • «Калыханка» Івана Гапіенкі
    • «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
    • «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай

     

    Намінацыя «Найлепшы дакументальны рэпартаж»

    • «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
    • «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
    • «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача

     

    Намінацыя «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»

    • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
    • Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»
    • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

     

    Намінацыя «Найлепшы актор»

    • Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»
    • Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
    • Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

     

    Намінацыя «Найлепшая акторка»

    • Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
    • Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»
    • Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»

     

    Намінацыя «Найлепшая праца аператара(кі)»

    • Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»
    • Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
    • Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»

     

    Намінацыя «Найлепшы сцэнар»

    • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
    • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
    • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

     

    Намінацыя «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»

    • Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
    • Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)
    • Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»

     

    Намінацыя «Найлепшы мантаж»

    • Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
    • Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»
    • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»

     

    Намінацыя «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)»

    • Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»
    • Томас Энджэл Эндрэсэн, Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»
    • Ананімны ўдзельнік

     

    Намінацыя «Адкрыццё года»

    • Anna Avota
    • Ганна Бадзяка
    • Ананімны ўдзельнік
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці