• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акаўнт «Зеркала» ў Instagram другі раз за тыдзень абвесцілі «экстрэмісцкім»

    6 лютага Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Фота: «Зеркало»

    У адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 3 лютага 2026 года ў яго ўключылі акаўнт zerkalo_story ў сацсетцы Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/zerkalo_story). Гэта адзін з інтэрнэт-рэсурсаў, афіляваных з беларускім анлайн-медыя «Зеркало», створанага часткай былой каманды знішчанага ўладамі партала TUT.BY. Ён мае больш за 5 300 падпісчыкаў.

    У «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма гэты акаўнт фігуруе ўжо другі раз за тыдзень. Упершыню ён быў згаданы тры дні таму, 3 лютага  — прычым таксама са спасылкай на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, але ад 29 студзеня 2026 года.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці