«Скарына ютуба». Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава
Сяргей Башлыкевіч апублікаваў на ютуб-канале кліп «Маліна», прысвечаны Мікіце Мелказёраву.
Пад кліпам пазначана, што песня была напісана 30 снежня 2025 года па дарозе з Амстэрдама ў Варшаву. У гэты дзень у Варшаве развітваліся з Мікітам, які раптоўна памёр 21 снежня на 38‑м годзе жыцця.
«Праз скарлупінне прасунуўшы барадатую дзюбу,
Першадрукар новай эры стаў Скарынам ютубу», — піша Башлыкевіч.
«І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету,
І там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета —
Там на Цнянцы Хрыстос у шэзлонгу з усмешкай разлёгся
І каля яго нейкі лысы — у жоўтых кроксах».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў