Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты МФЖ. Чым яны дапамагаюць?
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Нагадваем, што БАЖ з’яўляецца актыўным сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Прэс-карта МФЖ (IFJ) — гэта міжнароднае пасведчанне журналіста, якое прызнаецца больш чым 130 краінамі свету.

Прэс-карта МФЖ. Фота: IFJ
«Самае прэстыжнае ў свеце журналісцкае пасведчанне, ухваленае нацыянальнымі журналісцкімі арганізацыямі больш чым у 130 краінах. Атрымаеце імгненную прафесійную ідэнтыфікацыю і глабальную падтрымку для вашай журналісцкай працы», — падкрэслівае Міжнародная федэрацыя журналістаў.
Прэс-карта IFJ— гэта міжнароднае пасведчанне журналіста, якое выдаецца праз нацыянальныя саюзы і асацыяцыі, што ўваходзяць у IFJ.
Што дае прэс-карта IFJ?
- Яна пацвярджае прафесійны статус журналіста і можа палягчаць працу падчас асвятлення падзей, камандзіровак і перасячэння межаў.
- Спрошчаная акрэдытацыя. Дапамагае хутчэй атрымліваць доступ да афіцыйных мерапрыемстваў, дзяржаўных будынкаў і месцаў надзвычайных здарэнняў.
- Карта прызнаецца сілавымі структурамі многіх краін, што можа дапамагчы журналісту ў канфліктных сітуацыях.
- Судзейнічае доступу ў структуры ААН і Еўрапейскага саюза.
- Уладальнікі карт могуць атрымліваць зніжкі на спецыялізаваныя страхоўкі для медыяработнікаў.
Для атрымання прэс-карты сябрам БАЖ патрэбна звярнуцца на пошту office@baj.media.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў