Google дадала Gemini ў дакументы, табліцы і прэзентацыі
Кампанія прэзентавала новыя функцыі на базе мадэлі Gemini ў сэрвісах Workspace. Цяпер карыстальнікі змогуць хутчэй ствараць дакументы, табліцы і прэзентацыі, а таксама атрымліваць адказы па змесце сваіх файлаў проста ў рабочых праграмах.

Новыя інструменты даюць магчымасць генераваць цалкам аформленыя першыя версіі дакументаў, выкарыстоўваючы даныя з Gmail, Google Chat і воблачнага сховішча Drive.
У Docs з’явілася функцыя «Help me create», якая па тэкставаму запыту стварае чарнавік і дапамагае дапрацаваць асобныя раздзелы без перагенерацыі ўсяго тэксту. Таксама ШІ зможа уніфікаваць стыль дакумента або аўтаматычна прымяніць фармат іншага файла.
У Sheets асістэнт ператвараецца ў паўнавартаснага «суаўтара»: па адным запыце ён можа сабраць табліцу з патрэбнай структурай, падцягнуць даныя з лістоў і файлаў і аўтаматычна запоўніць ячэйкі. Функцыя «Fill with Gemini» дазваляе генераваць тэкст, класіфікаваць інфармацыю і нават дадаваць актуальныя даныя з пошуку Google.
У Slides карыстальнікі змогуць ствараць рэдагаваныя слайды, якія аўтаматычна падладжваюцца пад стыль прэзентацыі. У далейшым Google плануе дадаць магчымасць генераваць цэлую прэзентацыю па адным запыце.
Drive таксама атрымлівае новыя ШІ-магчымасці. Пры пошуку па файлах Gemini будзе паказваць кароткае «ШІ-рэзюмэ» з асноўнымі высновамі і спасылкамі на крыніцы. Акрамя таго, функцыя «Ask Gemini» дазволіць задаваць складаныя пытанні адразу па некалькіх дакументах, лістах і каляндарных падзеях.
Новыя функцыі пачынаюць укараняцца ў бэта-рэжыме з 10 сакавіка і спачатку будуць даступныя падпісчыкам тарыфаў Google AI Ultra і Pro. Для Docs, Sheets і Slides яны запускаюцца па ўсім свеце на англійскай мове, а абнаўленні для Drive — спачатку ў ЗША.
@bajmedia