• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Аляксея Карпеку ўзялі пад варту — завочна

    Пра гэта журналіст расследніцкага выдання «Бюро Медыя» напісаў сёння на сваёй старонцы ў Face­book, прадэманстраваўшы фрагмент атрыманага дакумента. У ім засведчана, што Аляксея Карпеку вінавацяць паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага Кодэкса РБ («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»). І што ў дачыненні да яго прымянілі меру стрымання «ў выглядзе ўзяцця пад варту».

    Аляксей Карпека

    Аляксей Карпека. Фота: https://www.facebook.com/alekseykarpeka

    «Пра тое, што супраць мяне ёсць крымінальнай справа, мне стала ясна яшчэ ў ліпені 2024 года, калі маё прозвішча з’явілася ў аб’яднанай базе вышуку Беларусі і Расіі.

    І нават раней — калі ў 2024 годзе пачаліся ператрусы ў маіх родных. Іх распытвалі пра мяне і тлумачылі, што заведзена крымінальная справа. Але падрабязнасцяў, што за справа, не паведамлялі і аніякіх дакументаў не пакідалі.

    Цяпер я ведаю і крымінальны артыкул, і свой юрыдычны статус. Хаця гучыць смешна: я за мяжой і на волі, а ў Беларусі — нібыта пад вартай», — распавёў Аляксей.

    Аляксей Карпека пакінуў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе. Прычынай стаў палітычны пераслед незалежных журналістаў у краіне.

    Выданне «Бюро Медыя» беларускія ўлады абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем» 1 красавіка 2025 года. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У пераліку супрацоўнікаў «групы журналісцкага праекта», датычных, на думку сілавікоў, да экстрэмісцкай дзейнасці, ёсць імя і прозвішча Аляксея Карпекі. Але ён дакладна не ведае, ці яго вінавацяць за супрацоўніцтва з гэтым «фармаваннем», ці з нейкім іншым.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.