Супрацоўнікі ГУБАЗіК сочаць за гісторыямі беларускіх актывістаў і журналістаў у Telegram
Некалькі беларускіх актывістаў заўважылі, што іх гісторыі ў тэлеграме праглядаюць супрацоўнікі ГУБАЗіК, піша Медыязона.
Двое журналістаў апублікавалі скрыны карыстальнікаў, якія бачылі іх сторыс у тэлеграме: на іх намаляваны лагатып ГУБАЗіК, акаўнты падпісаны «ВЕДОМСТВЕННЫЙ (Отдел №4)», «КОНТРОЛЬ (Отдел №5)», «СЛУЖЕБНЫЙ (Отдел №2), ГУПК (Отдел №7)».
Абмежаваць кола карыстальнікаў, якім будуць даступныя сторыс у тэлеграме, можна ў наладах прыватнасці. Калі няма абмежаванняў, праглядаць вашы гісторыі ў тэлеграме можа любы карыстальнік — вам неабавязкова мець агульную перапіску або быць дададзеным у кантакты.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў