• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    45-годдзе адзначае галоўная рэдактарка тэлеканала «Белсат» Аліна Коўшык

    26 кастрычніка 1981 года ў Гродна нарадзілася будучая журналістка Аліна Коўшык. З 2024 года япадарыня Коўшык узначальвае тэлеканал «Белсат».

    Аліна Коўшык

    Галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык. Фота: «Белсат»

    Па адукацыі Аліна Коўшык – гісторык. Яна скончыла адпаведны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе атрымала дыплом  гісторыка і выкладчыцы англійскай мовы.

    Пазней спадарыня Коўшык скончыла аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэта па спецыяльнасці паліталогія і гісторыя, кірунак — Усходняя Еўропа, а таксама праграму MBA ў сферы медыяменеджменту ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.

    На працягу 15 гадоў працавала на «Белсаце», у тым ліку ў якасці галоўнай вядучай, рэдактаркі і прадзюсаркі тэлепраграм «ПраСвет» і  «54%», адкуль у 2022 годзе сышла ў Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі на пасаду адказнай па пытаннях нацыянальнага адраджэння. Сярод яе абавязкаў было наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Яна займалася стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы. 

    Праз два гады яна вярнулася на родны тэлеканал ужо ў якасці галоўнай рэдактаркі. 

    «Белсат» абвясціў новы сезон. У эфір вяртаюцца і былыя палітвязні

    Акрамя таго, Аліна Коўшык была сузаснавальніцай Цэнтра Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба «Беларускі Варшавы». Ідэйная натхняльніца праекту www.bymapka.me (мапы беларускага бізнесу). 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.