Анджэй Пачобут у Еўрапарламенце: Не забывайце пра палітзняволеных!
Актывіст польскай меншасці ў Беларусі, журналіст, былы палітвязень і лаўрэат прэстыжнай Прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» за 2025 год Анджэй Пачобут упершыню пасля вызвалення асабіста звярнуўся да членаў Еўрапарламента.
— Мы не павінны забываць пра сотні палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі, — заявіў Анджэй Пачобут у Еўрапарламенце.
Анджэй Пачобут падкрэсліў, што падтрымка, якую аказвае Еўрапейскі парламент і іншыя заходнія інстытуты, мае рэальны ўплыў на тых, хто знаходзіцца за кратамі:
— Самае галоўнае, не забываць пра лёс людзей; пра тое, што сотні мужных беларусаў зараз застаюцца ў турмах. Успомніць, назваць прозвішча чалавека, які церпіць — гэта вялікі жэст салідарнасці, але таксама рэальны ўплыў на паводзіны турэмных ахоўнікаў, — заявіў Пачобут.
У сваім выступленні былы палітвязень таксама казаў пра рэпрэсіі ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі і адсутнасць свабоды слова.
Пяць гадоў чакання. Як Беласток сустракаў Анджэя Пачобута пасля вызвалення
Старшыня Еўрапарламента Роберта Мецола запэўніла, што Еўрапарламент будзе працягваць выступаць за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якіх утрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Анджэй Пачобут быў вызвалены 28 красавіка 2026 года пасля больш чым пяці гадоў знаходжання ў беларускай турме.
@bajmedia