• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзе зараз экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?

    Новым дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала экс-намесніца дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Лізавета Хмель. А што стала з яе папярэднікамі?

    Раней пасаду дэкана займаў кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў. У маі 2026 года інфармацыя пра яго проста таямніча знікла з сайта журфака. Аднак Бяляеў дакладна на свабодзе — працягвае даваць каментары дзяржаўным СМІ, выступаючы яшчэ і як палітолаг. Заходзіць і ў праграму «Клуб рэдактараў», хаця не мае ніякага дачынення да медыя.

    Аляксей Бяляеў - дэкан журфака БДУ

    Аляксей Бяляеў. Фота: sb.by

    А чым цяпер занятая Вольга Самусевіч, папярэдніца Бяляева? У 2020‑м і пасля яго яна праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі. На суткі тады трапілі і многія выкладчыкі факультэта журналістыкі. А студэнтаў адлічвалі з альма-матар.

    Цяпер беларускамоўная Вольга Самусевіч — загадчыца кафедры сацыяльнай працы ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску. Яна актыўна адзначае дні Расіі, стварае са студэнтамі карту народаў Расіі і па запрашэнні Рассупрацоўніцтва наведвае мерапрыемствы па захаванні рускай класічнай оперы.

    Дзе зараз экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч

    Вольга Самусевіч на адным з мерапрыемстваў філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. Фота: тэлеграм РДСУ (Мінск)

    Вольга Самусевіч нарадзілася ў 1977‑м. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1999) і аспірантуру факультэта журналістыкі БДУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларускія СМІ ў лагасферы нацыянальнай культуры (лінгвістычны аспект») у 2003‑м. З 2002 да 2022 працавала на факультэце журналістыкі, у 2018‑2022 — дэканам.

    «Журфак па суботах»: Як беларуская журналістыка рыхтуе кадры ў часы крызісу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.