Добрая нагода пагаварыць пра тэатр: сустрэча ў Варшаве з тэатральным крытыкам Настассяй Панкратавай
Лонданскае выдавецтва Skaryna Press і варшаўская прастора «Дом буслоў» запрашаюць 9 верасня на прэзентацыю кнігі журналісткі і тэатральнага крытыка Настассі Панкратавай «(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі».

Настасся Панкратава. Фота: з архива гераіні
Пад адной вокладкай журналістка і тэатральны крытык Настасся Панкратава сабрала выбраныя інтэрв’ю і аналітыку, якія выходзілі ў розных медыя 2015 па 2025 год, а таксама артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускім тэатральным свеце за гэты час.
З дапамогай гэтай кнігі я імкнулася нагадаць пра значныя культурныя падзеі, якія мелі месца ў Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе, узгадаць пра праблемы, аднавіць тыя думкі і надзеі, якія віравалі ў тэатральнай супольнасці. А таксама распавесці па сучасныя працэсы, што пануюць у беларускім тэатральным асяроддзі па абодва бакі мяжы, аб’ядноўваючы, наколькі гэта магчыма, разрозненыя фрагменты адной культурнай плыні», — гаворыць аўтарка.
Падчас сустрэчы ва ўтульнай атмасферы «Дома буслоў» можна будзе пагутарыць пра сённяшні і заўтрашні дзень нашага тэатра.
Калі: 9 верасня, 19:00
Дзе: Дом буслоў, Mickiewicza 18B, Варшава
Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі?
@bajmedia