• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія журналісты салідарныя з украінскімі калегамі

    У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшла сустрэча кіраўніцтва арганізацыі з прэзідэнтам Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргеем Таміленкам.

    Барыс Гарэцкі, Аляксандр Фядута, Сяргей Таміленка і Андрэй Бастунец у офіса БАЖ. Фота БАЖ

    Барыс Гарэцкі, Аляксандр Фядута, Сяргей Таміленка і Андрэй Бастунец у офіса БАЖ. Фота БАЖ

    Падчас сустрэчы прадстаўнікі БАЖ пацвердзілі поўную салідарнасць з украінскімі калегамі ва ўсіх пытаннях, у тым ліку, у справе супрацьдзеянні расійскай прапагандзе, абароне журналістаў і журналістак ад расійскіх атак, падтрымцы ўкраінскіх медыя і ў патрабаванні вызвалення ўсіх зняволеных украінскіх журналістаў з расійскага палону.

    БАЖ і НСЖУ звязвае цеснае шматгадовае сяброўства і партнёрства, многія гады журналісцкія арганізацыі разам выступаюць з акцыямі салідарнасці, дапамагаюць адно адной на міжнародным і нацыянальным узроўні. БАЖ, як і многія іншыя журналісцкія арганізацыі свету рашуча асуджае напад Расіі на Украіну.

    Салідарнасць з украінскімі калегамі ў расійскім палоне. Фота БАЖ

    Салідарнасць з украінскімі калегамі. Фота БАЖ

    —  Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну БАЖ з асаблівай сілай працягвае падтрымліваць сваіх калег, а таксама дзякуе калегам за салідарнасць з беларускімі медыямі, беларускімі журналістамі і журналісткамі за кратамі.

    Для беларускіх калег салідарнасць з украінцамі сёння – гэта не проста словы, а штодзённае інфармаванне аўдыторыі пра падзеі ва Украіне, гэта і асабістыя лёсы многіх з нас, звязаныя з Украінай, і праца беларускіх журналістаў і журналістак на перадавой праўды побач з украінскімі калегамі, — гаворыць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, які таксама мае ва Украіне журналісцкую акрэдытацыю.

    Сяргей Таміленка і Аляксандр Фядута ў офісе БАЖ. Фота БАЖ

    Сяргей Таміленка і Аляксандр Фядута ў офісе БАЖ. Фота БАЖ

    Цікава, што да сустрэчы з Сяргеем Таміленкам у БАЖ далучыўся адзін з заснавальнікаў арганізацыі, былы палітычны зняволены Аляксандр Фядута. Ён быў вызвалены з‑за кратаў летась у снежні і акурат апынуўся ў той групе зняволеных, якая была вывезеная ва Украіну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.