• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ціханоўская заклікала АБСЕ і замежныя ўрады абараняць беларускіх журналістаў у выгнанні

    Святлана Ціханоўская заклікала АБСЕ і ўрады абараняць журналістаў у выгнанні, дапамагаць незалежным рэдакцыям супрацьстаяць узломам, фішынгу і кампаніям дыскрэдытацыі.

    Святлана Ціханоўская на канферэнцыі АБСЕ. Варшава, 6 кастрычніка 2026 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

    Пра гэта яна заявіла 6 кастрычніка падчас дыскусіі, прысвечанай транснацыянальным рэпрэсіям, на Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ.

    «Калі мы абараняем беларускіх журналістаў у Варшаве ці Вільні, мы таксама абараняем права людзей у Беларусі атрымліваць незалежную інфармацыю», — падкрэсліла яна.

    Святлана Ціханоўская таксама заклікала замежныя дзяржавы выдаваць беларусам, якіх трапілі пад пераслед, праязныя дакументы і пашпарты іншаземца, забяспечваць устойлівы легальны статус і пры неабходнасці прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты.

    «Ніводзін журналіст, актывіст або былы палітвязень не павінен заставацца без прававога статусу толькі таму, што Лукашэнка адмаўляецца аднавіць яго пашпарт», — сказала Ціханоўская.

    Яна таксама нагадала пра людзей, якіх пасля вызвалення з турмаў прымусова вывезлі з Беларусі без дакументаў. Паводле яе, вызваленне павінна суправаджацца аднаўленнем правоў і магчымасцю самастойна вырашаць, дзе жыць.

    Ціханоўская адзначыла: для сотняў тысяч беларусаў вымушаны выезд не стаў канцом рэпрэсій. Рэжым працягвае пераследаваць людзей праз пагрозы сваякам, завочныя прысуды, канфіскацыю маёмасці, ануляванне пашпартоў, кібератакі і выкарыстанне міжнародных механізмаў вышуку.

    «Можна ўцячы з Беларусі — але КДБ усё яшчэ можа пераследаваць вашых бацькоў, канфіскаваць вашу кватэру і завочна прысудзіць вам 15 гадоў зняволення», — заявіла яна.

    Акрамя таго, у сваім выступе дэмакратычная лідарка заклікала ўзмацніць праверку запытаў беларускага рэжыму на міжнародны вышук і экстрадыцыю. Яна прывяла прыклады Васіля Верамеячыка, выдадзенага з В’етнама ў Беларусь, і рэжысёра Андрэя Гнёта, які сутыкнуўся з пагрозай выдачы ў Сербіі.

    Сярод іншых прапаноў — сістэмнае дакументаванне транснацыянальных рэпрэсій, абмен папярэджаннямі паміж дзяржавамі, адрасныя санкцыі і расследаванні супраць адказных за пераслед, а таксама вынясенне праблемы на ўзровень ААН.

    Як беларускія незалежныя медыя ў выгнанні захоўваюць аўдыторыю ў Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.