• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літаратурны падкаст «Спіс на лета» распачынае другі сезон

    Кандыдатка філалагічных навук, выкладчыца, перакладчыца Марына Казлоўская і паэтка, арт-менеджарка Дар’я Бялькевіч запускаюць другі сезон літаратурнага падкаста «Спіс на лета». На сайце Wir.by ужо даступны першы выпуск.

    Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч

    Кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і арт-менеджэрка Дар’я Бялькевіч. Калаж зроблены БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    «Спіс на лета» — падкаст пра беларускую літаратурную класіку. У новым выпуску вядоўцы прапануюць пагаварыць пра адну з выбітных постацей беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.

    «Уладзімір Дубоўка прадстаўлены ў школьнай праграме двума вершамі, адзін з якіх вы, хутчэй за ўсё, ведаеце на памяць.

    Прапануем паслухаць пра галоўную постаць беларускіх бурапенных дваццатых, пра чалавека з найцікавейшай і найскладанейшай біяграфіяй, — тлумачаць аўтары падкаста. 

    — «Залатая асенняя раніца», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», верас і цягнікі, авангардныя эксперыменты ў паэзіі і санеты Шэкспіра і Байрана, а таксама пра тое, як захоўваць годнасць у бесчалавечных абставінах, бо «жабрацтва духу — не вялікі гонар»».

    Першы сезон падкаста налічваў 12 выпускаў. Сярод іх былі размовы пра Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча і іншых класікаў беларускай літаратуры.

    Падкаст дасяжны для праслухоўвання на YouTube, Apple Pod­casts, Yan­dex Music, Spo­ti­fy, Cast­box.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.