• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Распачалося намінаванне на навуковую прэмію зіна Pamyłka «Бізон Гіґс – 2026»

    «Бізон Гіґс» — прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Намінаваць на сёлетнюю ўзнагароду можна да 27 лістапада.

    Навуковая прэмія «Бізон Гіґс – 2026»

    Навуковая прэмія «Бізон Гіґс – 2026»

    «Важна развіваць свабодную беларускую навуковую супольнасць. А супольнасць — гэта і самі навукоўцы, і тыя, хто падтрымлівае іх, папулярызуе веды», — падкрэсліваюць арганізатары.

    Што патрэбна зрабіць, каб падаць заяўку на намінаванне:

    1. Намінаваць можна толькі беларускага навукоўца. Заяўка павінна быць аформлена ад дзвюх асобаў, таму неабходна знайсці яшчэ чалавека, які гатовы будзе пацвердзіць дасягненні навукоўца. 
    2. Навуковец можа займацца як акадэмічнаю навукаю, гэтак і грамадзянскаю. Неабходна прадставіць спасылкі на апісанне яго/яе зейнасці навуковай працай, артыкулам онлайн. Нядрэнна будзе даслаць фота намінанта.
    3. Неабходна скласці апісанне (ці супольнае апісанне), чаму можна лічыць гэтага чалавека датычным да навуковага дасягнення.

    Нагадаем, у першай прэміі сярод 6 намінантаў у адкрытым галасаванні перамог Максім Домніч, навуковец з галіны анкалогіі.

    Зін Pamył­ka зноў узнагародзіць беларускіх навукоўцаў прэміяй «Бізон Гіґс»

    Падаць заяўку можна тут. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.