Для беларусаў за мяжой адкрыюць бясплатныя кансультацыйныя пункты
У Варшаве, Вільні і Познані з’явяцца бесплатныя інфармацыйна-кансультацыйныя пункты для беларусаў замежжа, паведаміла прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Мэта ініцыятывы АПК — забяспечыць беларусам бясплатны доступ да інфармацыі, кансультацый і базавай практычнай дапамогі ў афлайн-фармаце. Адкрыццё першых пунктаў запланавана да сярэдзіны снежня.
Па якіх пытаннях можна будзе звярнуцца?
- Легалізацыя і афармленне дакументаў.
- Сацыяльная падтрымка і медыцына.
- Адукацыя і працаўладкаванне.
- Жыллё і інтэграцыя ў новай краіне.
АПК адзначае, што кансультанты будуць дапамагаць знаходзіць неабходную інфармацыю і запаўняць анкеты. У выпадках, якія патрабуюць спецыялізаванай дапамогі, наведвальнікаў будуць накіроўваць у профільныя арганізацыі або да адпаведных спецыялістаў.
Арганізатары плануюць, што ў большасці выпадкаў звярнуцца па дапамогу можна будзе без папярэдняга запісу.
Перад адкрыццём пунктаў АПК абвясціў ананімнае апытанне. Беларусам прапануюць указаць, якая дапамога патрэбная ім у першую чаргу і ў які час зручна прыходзіць на кансультацыю.
@bajmedia