• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зняволення былому журналісту «Радыё Свабода» Рэзу Валізадэ

    Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зняволення былому журналісту медыякарпарацыі RFE/RL Рэзу Валізадэ. Яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з «варожым амерыканскім урадам», паведамляе Іранская служба РС «Радыё Фарда».

    Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зняволення былому журналісту Радыё Свабода Рэзу Валізадэ

    Рэза Валізадэ. Фота: «Радыё Фарда»

    Па адбыцьці тэрміну Валізадэ, у якога, акрамя іранскага, ёсьць амэрыканскае грамадзянства, два гады ня зможа выяжджаць з краіны, жыць у Тэгеране і яго прыгарадах і далучацца да палітычных арганізацый, перадае Радыё Фарда.

    Рэза Валізадэ пакінуў сваю працу ў якасьці супрацоўніка Радыё Фарда (служба вяшчаньня на фарсі РСЭ/РС) у лістападзе 2022 году пасьля 10 гадоў супрацоўніцтва і некаторы час заставаўся за мяжой.

    У сваім апошнім пасьце на плятформе X ад 13 жніўня 2024 году Валізадэ паведаміў, што 16 сакавіка вярнуўся ў Тэгеран для сустрэчы зь сям’ёй. У кастрычніку стала вядома пра яго арышт. Нагодай паслужыла ягоная адмова супрацоўнічаць з выведкай і «Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі», прызнанай уладамі ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй.

    Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў затрыманьне Валізадэ, назваўшы яго несправядлівым і не адпаведным міжнародным прававым нормам. «Рэпартэры бязь межаў» і Камітэт абароны журналістаў заклікалі іранскія ўлады неадкладна вызваліць яго.

    Вядома вялікая колькасьць выпадкаў арышту іранцаў з двайным грамадзянствам па абвінавачаньні ў розных злачынствах. У многіх канфіскавалі або заблякавалі маёмасьць. У некаторых выпадках чыніўся ціск на іхных родных у Іране, каб прымусіць тых, хто выехаў, вярнуцца ў краіну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці