• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каля офісу «Радыё Свабода» у Кіеве выбухнуў дрон

    Расійскі беспілотнік узарваўся побач з офісам «Радыё Свабода» ў Кіеве ўдзень 28 верасня.

    Каля офісу «Радыё Свабода» у Кіеве выбухнуў дрон

    Удар па медцэнтру «Добробут» недалёка ад офісу «Радыё Свабода». Кіеў, 28 верасня 2026 года. Фота: @dsns_telegram

    Супрацоўнікі рэдакцыі не пацярпелі, паведаміла «Детектору медія» кіраўніца кіеўскага бюро «Радыё Свабода» Наталля Сядлецкая.

    «Прылёт быў прыкладна за 100–150 метраў ад рэдакцыі, праз скрыжаванне. На шчасце, нашы калегі не пацярпелі, як і бюро», — сказала яна.

    Асноўны ўдар прыйшоўся па медыцынскаму цэнтру «Добробут», які атрымаў значныя пашкоджанні. У выніку нападу былі параненыя супрацоўнікі і пацыенты.

    Ваенны карэспандэнт «Радыё Свабода» Мар’ян Кушнір паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book, што апынуўся за некалькі метраў ад месца ўдару расійскага беспілотніка. Яму ўдалося схавацца ў нішы, прыкрыўшы галаву рукамі. Журналіст удакладніў, што якраз вяртаўся ў рэдакцыю пасля здымак наступстваў нападу на Нацыянальную акадэмію навук Украіны.

    «Удар быў прама перад маім тварам. Я адразу пабег на месца здарэння, там пачалі ўсіх выводзіць з «Добробуту» і эвакуяваць. Абломкі былі па ўсёй вуліцы ў цэнтры Кіева», — напісаў журналіст.

    Расійскія вайскоўцы цягам апошніх дзён бесперырыўна атакуюць Кіеў і Кіеўскую вобласць, церпяць грамадзянскія аб’екты. Таксама мэтанакіравана атакуецца інфраструктура інтэрнэту. Удары па сетках і дата-цэнтрах парушылі працу часткі украінскіх медыя. Так, тэлеканал «Новини.Live» прыпыніў вяшчанне. Тэлеканалы «Прямий» і «Армія ТВ», сайт «Коло.News» таксама паведамілі пра тэхнічныя праблемы. Некаторыя відэаплэеры на сайце «Суспільнага» часова перасталі працаваць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.