• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асацыяцыя анлайн-навінаў апублікавала новыя стандарты для збору інфармацыі ў сацыяльных сетках

    Асацыяцыя анлайн-навінаў (Online News Association (ONA)) выпусціла новы Этычны кодэкс, які вызначае стандарты збору навінаў з сацыяльных сетак – патрэба ў такім кодэксе наспела з вялікай колькасцю памылак, якія дапускаюць нават буйныя медыйныя арганізацыі пры апрацоўцы інфармацыі, што пакідаюць карыстальнікі сацсетак.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/8583949219_f55657573e_z.jpg_resized_460_.jpeg

    Узяць, напрыклад, відэа выбуху ў аэрапорце ў Бруселі, якое аказалася не з Бруселя; або відэа забойства паліцэйскага – сведка здарэння, які выклаў відэа, папрасіў не распаўсюджваць саму сцэну забойства, але СМІ гэту просьбу праігнаравалі.

    СМІ сталі ўсё больш абапірацца на карыстальнікаў сацыяльных сетак, таму паўстае пытанне, як абыходзіцца з відавочцамі падзей, як весці перамовы пра выкарыстанне інфармацыі, як спраўджваць паходжанне і вызначаць аўтарства інфармацыі.

    Кодэкс збору навінаў з сацыяльных сетак, складзены “Асацыяцыяй анлайн-навінаў”, уключае 10 прынцыпаў:

    • Імкнуцца спраўдзіць аўтэнтычнасць кантэнту, створанага карыстальнікам сацсетак, перад публікацыяй ці распаўсюдам, прытрымліваючыся стандартаў, роўных тым, якіх вы прытрымліваецеся пры апрацоўцы інфармацыі, атрыманай іншымі спосабамі.
    • Празрыста казаць аўдыторыі пра статус праверкі інфармацыі, атрыманай ад карыстальнікаў.
    • Мець на ўвазе эмацыйны стан і бяспеку карыстальніка, які стварае кантэнт.
    • Улічваць рызыку, якая вынікае з просьбы да карыстальніка сацсетак стварыць і прадаставіць інфармацыю; узважваць, ці не заахвочваеце вы карыстальніка браць на сябе непатрэбную рызыку.
    • Прадумваць тэхнічныя меры, каб забяспечыць ананімнасць крыніц інфармацыі, калі гэта неабходна.
    • Атрымаць інфармаваную добраахвотную згоду на выкарыстанне інфармацыі ад карыстальніка сацыяльных сетак праз прамую камунікацыю з гэтым чалавекам.
    • Зразумела казаць пра тое, як кантэнт будзе выкарыстаны і як будзе перадавацца на іншыя платформы.
    • Пазначаць належным чынам уласніка кантэнту, маючы на ўвазе патэнцыйныя наступствы, у тым ліку фізічны, разумовы і рэпутацыйны дабрабыт уласніка кантэнту.
    • Імкнуцца інфармаваць і навучаць журналістаў, як супрацьстаяць небяспецы, што ўзнікае пры ўзаемадзеянні з крыніцамі праз сацыяльныя сеткі і пра лічбавы след, які яны пакідаюць пасля сябе (г. зн. інфармацыя пра інтэрнэт-актыўнасць карыстальніка).
    • Прапаноўваць падтрымку і дапамогу журналістам, якія сутыкаюцца з графічным ці іншым цяжкім кантэнтам. Падтрымліваць культуру ў арганізацыі, якая дае магчымасць журналістам звяртацца па дапамогу, калі ім трэба абараніць псіхічнае здароўе.

    У складанні кодэкса ўдзельнічалі больш за 20 укладальнікаў з New York Times, Asso­ci­at­ed Press і Паўночна-заходняга ўніверсітэта (Чыкага). Падтрымалі кодэкс пакуль што 10 арганізацый, у тым ліку BBC, CNN, Guardian і AFP.

    Акрамя гэтай ініцыятывы, былі створаныя адмысловыя арганізацыі і сайты для спраўджвання кантэнту і навучання па гэтай тэме (Belling CatMeedan, FirstDraftNews.com).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.