• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ІАЦ: У рэйтынгу самых любімых гледачамі тэлеканалаў «Беларусь‑1» моцна прайграе расійскаму ТНТ

    На пытанне «які ў вас любімы тэлеканал» найбольшая колькасць колькасць гледачоў адказвае «НТВ-Беларусь». А «Беларусь-1» саступае ў рэйтынгу нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ. Гэта канал, які транслюе серыялы, гумарыстычныя праграмы, а таксама шоу «Дом-2».

    http://baj.media/wp-content/uploads/2017/12/7559821441-al351.jpg

    Такія вынікі даследаванняў, праведзеных у 2016 годзе пад эгідай Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, апублікаваныя ў адпаведным статыстычным зборніку.

    У даведніку не ўказваецца, колькі чалавек удзельнічала ў апытаннях і калі канкрэтна яны праводзіліся.

    Звернемся да раздзела, прысвечанага СМІ. 86% апытаных атрымліваюць інфармацыю па тэлебачанні, 57% — у інтэрнэце, 43% — у друкаваных СМІ, 29% — па радыё.

    Аднак варта ўдакладніць, што ў моладзі (18–29 гадоў) іншыя прыярытэты. Інфармацыю з інтэрнэта атрымлівае 91% рэспандэнтаў, 67% — з тэлебачання, 23% — з друкаваных СМІ, 20% — з радыё.

    Самыя папулярныя тэлеканалы (глядзелі хоць раз на працягу месяца)

    1. АНТ — 67,7% (любімая праграма на тэлеканале — ток-шоу «Няхай гавораць»)
    2. «НТВ-Беларусь» — 64,6% (ток-шоу «Гаворым і паказваем»)
    3. «Беларусь‑1» — 59,7% (крымінальная хроніка «Зона Х»)
    4. «РТР-Беларусь» — 54,8% (ток-шоу «Жывы эфір»)
    5. «Беларусь‑2» — 44,2% («Тэлебарометр»)
    6. СТБ — 35,6% (кулінарнае шоу «Званая вячэра»)
    7. «Мір» — 29,7%
    8. ТНТ — 24,9%
    9. «Беларусь‑3» — 22,2%
    10. «Беларусь‑5» — 17%

    Больш паказальным выглядае іншы спіс, які ўтварыўся з адказаў на пытанне пра любімы канал.

    Які тэлеканал ваш любімы?

    1. «НТВ-Беларусь» — 16,3%
    2. «РТР-Беларусь» — 13,8%
    3. АНТ — 10,8%
    4. ТНТ — 8,2%
    5. «Беларусь‑1» — 4,5% 

    Звяртае на сябе ўвагу лідарства тэлеканалаў, заснаваных на расійскім кантэнце. А «Беларусь‑1» істотна прайграе ў глядацкай любові нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ.

    Самыя папулярныя газеты (чыталі хоць раз на працягу месяца)

    1. «Советская Белоруссія» — 34,4%
    2. «Камсамольская праўда» — 30,3%
    3. «Аргументы і факты» — 29%
    4. «Рэспубліка» — 9,9%
    5. «З рук у рукі» — 9,2%

    Якая газета ваша любімая?

    1. «Камсамольская праўда» — 12,7%
    2. «Советская Белоруссія» — 7,9%
    3. «Аргументы і факты» — 7,6%
    4. «Сябар пенсіянера» — 2,4%
    5. «Жаночая газета» — 1,9%

    Пры гэтым сцвярджаецца, што чытачоў газет найбольш цікавяць… міжнародныя падзеі. А мясцовыя навіны нібыта хвалююць ў паўтара разу менш аўдыторыі.

    Самая папулярная радыёстанцыя (слухалі хоць раз на працягу месяца)

    1. Першы нацыянальны канал — 21%
    2. «Радыюс ФМ» — 19,1%
    3. «Радыё Рокс» — 13,8%
    4. «Рускае радыё» — 11,1%
    5. «Альфа радыё» — 6,9%

    Якая ваша любімая радыёстанцыя?

    1. «Радыё Рокс» — 9,3%
    2. Радыюс ФМ — 6,8%
    3. «Рускае радыё» — 5,7%
    4. Першы нацыянальны канал — 4,3%
    5. «Мелодыі стагоддзя» — 4,0%.

    Самае любімае радыё ў беларусаў — тое, дзе круцяць найбольш расійскіх блатных песень.

    На які сайт вы заходзілі за апошнія суткі?

    1. «Укантакце» — 28,2%
    2. «Аднакласнікі» — 24,1%
    3. Tut.by — 19,7%
    4. «Яндэкс» — 14,2%
    5. «Гугл» — 11,3%
    6. «Ютуб» — 10,8%
    7. «Анлайнер» — 7,5%
    8. Mail.ru — 7,4%
    9. «Куфар» — 3,8%
    10. «Фэйсбук» — 3,1% 

    Які ваш сайт самы любімы?

    1. «Аднакласнікі» — 14,1%
    2. «Укантакце» — 10,9%
    3. Tut.by — 6,2%
    4. «Ютуб» — 6,2%
    5. «Анлайнер» — 3,4%

    Акаўнты «Укантакце» маюць 68,4% апытаных, у «Аднакласніках» — 67,5%. Астатнія сеткі значна адстаюць. У «Фэйсбуку» зарэгістраваныя 22,8% рэспандэнтаў, а ў «Інстаграме» — 9,7%. Далей ідуць «Мой мір» (4%), «Твітар» (3,7%) і «Ютуб» (3,2%).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.