• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Індэкс свабоды прэсы: Беларусь сярод найгоршых, побач з Таджыкістанам, Азэрбайджанам і Расеяй

    У новым рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца сярод 180 пазыцый.

    Індэкс складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў». Беларусь у ім за год паднялася на пяць радкоў і стала 153‑й, адкрываючы сьпіс краін з крытычным паказчыкам, дзе любая незалежная прэса фактычна забароненая. На пазыцыю вышэй, замыкаючы сьпіс краін, дзе інфармацыя несвабодная, але пагрозы незалежным журналістам крыху меншыя, ідзе Таджыкістан.

    Адразу за Беларусьсю ў рэйтынгу месьцяцца Азэрбайджан, Расея і Афганістан.

    Самыя свабодныя для прэсы дзяржавы — Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Эстонія і Фінляндыя. Суседзі Беларусі: Літва 9‑я, Латвія — 22‑я, Польшча 66‑я, Украіна 106‑я.

    Тры заключныя пазыцыі, з самым жорсткім стаўленьне дзяржавы да прэсы, ідуць Іран, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці