• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпартэры бязь межаў»: Каранавірусны крызіс пагоршыў сытуацыю са свабодай слова

    Ёсць выразная карэляцыя паміж ціскам на свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў адказ на пандэмію каранавірусу і рэйтынгам краіны ў штогадовым індэксе свабоды слова, апублікаваным на днях праваабарончай арганізацыяй «Рэпартэры бязь межаў».

     

    «Пандэмія каранавірусу ілюструе нэгатыўныя фактары, якія пагражаюць праву на дакладную інфармацыю, і сама па сабе зьяўляецца фактарам пагаршэньня. Як будуць выглядаць свабода, плюралізм і дакладнасьць інфармацыі ў 2030 годзе? Адказ на гэтае пытаньне вызначаецца сёньня», — заявіў Крыстоф Дэлюар, генэральны сакратар «Рэпартэраў бязь межаў».

     

    У падтрымку гэтай пэсымістычнай карэляцыі арганізацыя падае прыклады Кітаю (177‑е месца ў індэксе), Ірану (173‑у) і Іраку (162‑е) — краінаў, якія моцна пацярпелі ад пандэміі ды адчувальна абмежавалі правы журналістаў на яе асьвятленьне.

    Сёлета Беларусь заняла 153‑ю з 180 пазыцый у індэксе, такую самую як летась.

    «Дзяржава ажыцьцяўляе поўны кантроль над усімі тэлеканаламі. Існуе некалькі незалежных СМІ, але многія вымушаныя базавацца за мяжой, і ўлады працягваюць перасьледаваць іх, асабліва польскае тэлебачаньне „Белсат“, хоць і менш, чым раней. (…) Выданьні, якіх раней ашчадзілі, такія як Tut.by і інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, цяпер знаходзяцца пад прыцэлам уладаў. Тыя, каго ўлады церпяць, працягваюць барацьбу за выжываньне, бо яны пазбаўленыя як дзяржаўных субсыдый, так і рэклямы», — гаворыцца ў сёлетняй справаздачы.

    Месцы суседзяў Беларусі ў сёлетнім індэксе свабоды прэсы ад “Рэпатрэраў бязь межаў”: Польшча (62), Літва (28), Латвія (22), Расея (149), Украіна (996).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media!  
    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Сяргей Сацук, […]
    10.01.2025

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці