• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія арганізацыі падводзяць вынікі года

    “Чорны лістапад” у Бразіліі

    У Бразіліі мінулы месяц названы “чорным лістападам” – былі забітыя два блогеры і адзін прафесійны журналіст. Усе забойствы падобныя паміж сабой і адбыліся з разбежкай у некалькі дзён у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Бразіліі, які не лічыцца самым небяспечным. Усе тры ахвяры займаліся расследаваннем карупцыі ў сваіх гарадах, некаторыя папярэдне атрымлівалі пагрозы. Колькасць ахвяраў-журналістаў у Бразіліі за гэты год узрасла да сямі чалавек. “Рэпарцёры без межаў” заклікаюць дзяржаўныя інстытуты змагацца са злачынствамі супраць журналістаў і забяспечваць абарону. У Індэксе “Рэпарцёраў” Бразілія знаходзіцца на 99‑м месцы са 180‑і.

    Арышт у В’етнаме

    16 снежня ў В’етнаме быў арыштаваны грамадзянскі журналіст Нгуен Ван Дай – праз 10 дзён пасля таго, як ён быў збіты паліцыянтамі ў цывільным. Журналіста абвінавачваюць у прапагандзе супраць сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, па такім абвінавачанні ён ужо быў асуджаны на 4 гады ў 2007 годзе. “Рэпарцёры без межаў” заўважаюць, што арышт адбыўся на наступны дзень пасля чарговага раўнду дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і В’етнамам.

    Журналісты ў вязніцы – маніторынгі “Рэпарцёраў без межаў” і “Камітэта абароны журналістаў”

    Дзве журналісцкія арганізацыі падсумавалі вынікі года адносна колькасці журналістаў за кратамі. Найгоршымі турэмшчыкамі журналістаў названыя Егіпет і Кітай. Па дадзеных “Рэпарцёраў без межаў”, у 2015 годзе ў турме апынуліся 153 журналісты, а таксама 161 грамадзянскі журналіст і 14 медыясупрацоўнікаў. 54 прафесійныя журналісты (з іх адна жанчына) знаходзяцца ў закладніках; восем журналістаў зніклі без вестак. Надзвычайная сітуацыя заўважана ў Емене, дзе ў 2015 годзе міліцыя хуці і Аль-Каіда захапілі 33 журналісты. “Камітэт абароны журналістаў” называе агульную колькасць зняволеных – 199 чалавек. Абодва маніторынгі адзначаюць, што ў 2015 годзе колькасць узятых пад варту журналістаў была трохі ніжэй, чым у папярэднія тры гады.

    Уцекачы

    Як пісаць этычна на тэму ўцекачоў? “Еўрапейская федэрацыя журналістаў” склала кароткі гід, як пісаць на адчувальныя тэмы бежанцаў, са спасылкамі на лепшыя даведнікі. Павага да суразмоўцы, ананімнасць і канфідэнцыйнасць, стуркутураванасць, павага да індывідуальных адказаў на траўматычныя сітуацыі, веданне кантэксту, прасоўванне збалансаванага асвятлення (чытаць па-англійску).

    Польшча: заявы пра рэформу грамадскіх СМІ

    “Еўрапейская федэрацыя журналістаў” выказала занепакоенасць заявамі новага польскага ўраду пра рэформы грамадскіх СМІ: міністр культуры Пётр Глінскі паведаміў, што ў бліжэйшыя два месяцы нацыянальнае тэлебачанне, 17 радыёстанцый і нацыянальнае агенцтва прэсы будуць ператвораныя ў “культурныя інстытуцыі”, фактычна падпадаючы пад кантроль Міністэрства культуры. “Асацыяцыя журналістаў Польшчы”, філія ЕФЖ, прадбачыць, што рэформы прывядуць да звальненняў і пагоршаць становішча грамадскіх вяшчальнікаў.

    Журналіст апраўданы ў справе аб паклёпе на прэзідэнта

    17 снежня суд Сеула апраўдаў японскага журналіста Тацуя Като, якога абвінавачвалі ў паклёпе на прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кынхе. Суд нагадаў, што крыміналізацыя дыфамацыі супярэчыць міжнародным стандартам і пагражае незалежнай журналістыцы. Судовая справа тычылася артыкула, які быў надрукаваны на адным з японскіх сайтаў у жніўні 2014 года. Журналіст задаваўся пытаннем, дзе была прэзідэнт Паўднёвай Карэі падчас трагедыі на пароме ў красавіку 2014 года, калі загінулі больш за 300 чалавек. Пракуроры запрасілі 18 месяцаў зняволення (пры максімальным тэрміне 7 гадоў) за тое, што Като нібыта распускаў беспадстаўныя плёткі, якія зневажалі прэзідэнта. “Міжнародны інстытут прэсы” вітаў рашэнне сеульскага суда, якое стварала станоўчы прыклад, і заклікаў да рэформы законаў аб дыфамацыі.

    Журналісты ў Сірыі

    Сетка IFEX падрыхтавала матэрыялы пра чатыры ананімныя групы, якія асвятляюць вайну ў Сірыі. Супрацьстаянне паміж рэжымам Башара Асада і пратэстантамі перарасло ў канфлікт з удзелам больш як 70 паўстанцкіх груп, дзяржаўнай арміі, ваенных груповак і тэрарыстаў. З 2011 года загінула як мінімум 86 рэпарцёраў; больш за 90 былі схоплены і 25 прапалі без вестак. У такіх абставінах падзеі ўнутры краіны пачалі асвятляцца ў асноўным самімі грамадзянамі Сірыі. Паўстала магутная хваля грамадзянскай журналістыкі, якая дае сыры матэрыл, без кантэксту і прафесійнай апрацоўкі, але “спрыяе фармаванню жыццяздольнай і плюралістычнай сферы”, з абменам фактамі і меркаваннямі. Адна з суполак “Raqqa Is Being Slaugh­tered Silent­ly” (RBSS), працуе больш як паўтара гады, а ў мінулым месяцы была ўзнагарожаная Міжнароднай прэміяй свабоды прэсы ад “Камітэта абароны журналістаў”. У гэтым месяцы ісламісты забілі яшчэ аднаго журналіста суполкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media!  
    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Канстанцін Залатых, Андрэй Фамін,  […]
    25.07.2025
    Акцэнты

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    Даследаванне паказала, што разам з праблемай палітычнага ціску праз прафесійную дзейнасць на медыйшчыкаў уплываюць і іншыя фактары, напрыклад, адсутнасць адэкватнага доступу да медыцыны ці ўласна праблемы з пошукам дастатковай колькасці працы.
    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці