• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лабковіч распавёў пра катаванні ў калоніях за згадкі ў СМІ

    «Я лічу, што тыя ўмовы, у якіх знаходзіліся палітычныя вязні, я ў прыватнасці, гэта безумоўна катаванні ва ўсіх сэнсах, нават не трэба ў гэтым сумнявацца», — распавёў экс-палітвязень і праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч.

    Уладзімір Лабковіч. Фота: Look­by­Media

    Так ён адказаў на пытанне пра ўмовы ўтрымання вязняў у месцах зняволення падчас прэс-канферэнцыі з былымі палітвязнямі ў Вільні.

    — Умовы былі надзвычай цяжкія. Я шмат у якіх месцах пабываў, мяне “пакаталі” па краіне. Напрыклад, у калоніі № 17 начальнік адразу сказаў, маўляў, ведаеш, што твае сябры на волі робяць з цябе “сакральную ахвяру” і мы ім дапаможам у гэтым ва ўсім?! “Раз яны вырашылі, што ты будзеш сакральнай ахвярай, значыцца, нам трэба адпавядаць гэтаму, мы ўсё зробім”.

    Формула простая: калі ўзгадваюць пра цябе — мы проста пеленгуем інтэрнэт — адна згадка ў прэсе, незалежна дзе, і ты адразу едзеш у ШІЗА. Згадак было шмат. ШІЗА таксама хапала.

    Лабковіч дадаў, што цяжка перажываў гэтыя сітуацыі, бо штрафны ізалятар (ШІЗА) — гэта вельмі халодныя адзіночныя камеры, у якіх цябе могуць пакінуць на шмат тыдняў запар. 

    Праваабаронца звярнуў увагу, што размаўляў і з іншымі вызваленымі вязнямі пра гэты досвед, і ўсе згодныя, што ён яшчэ патрабуе асэнсавання.

    — Было шмат момантаў, пра якія я не гатовы ўзгадваць, калі былі і фізічныя ўздзеянні. Маральныя і псіхалагічныя — кожны раз.

    Таму я прашу, каб вы ставіліся з разуменнем, што гэтыя гісторыі пакуль што не распавядаюцца. Я дакладна перакананы, што вельмі добрыя, цудоўныя людзі, якія знаходзяцца там, як мінімум у калоніі № 17, калі я зараз пачну распавядаць, што там адбывалася, яны сёння ж паедуць у ШІЗА. У гэтай установе рэакцыя толькі такая.

    Лабковіч кажа, што пабываў у розных месцах, што можа выдаваць “гайд”.

    — У гэтым не трэба сумнявацца — людзі ў небяспецы там знаходзяцца, і гэта сапраўды катаванні. 

    Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобелеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрвію Свабодзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.