Даклады і рэйтынгі пра медыясферу
Як ХАМАС фальсіфікуе дадзеныя аб колькасці загінулых у Газе і чаму на іх спасылаюцца сусветныя медыі? Даследванне
Брытанскі аналітычны цэнтр Henry Jackson Society (HJS) зрабіў глыбокі аналіз дадзеных падкантрольнага ХАМАС «Міністэрства аховы здароўя Газы» і выявіў сур’ёзныя памылкі. Напрыклад, некаторыя загінулыя дарослыя мужчыны былі зарэгістраваныя як немаўляты, улічваліся натуральныя смерці і нават смерці да пачатку канфлікту. Пры гэтым 98% разгледжаных артыкулаў сусветных медыяў спасылаліся менавіта на гэтыя лічбы, піша «Новы час».
RSF: Беларусь на чацвёртым месцы ў свеце па колькасці журналістаў за кратамі
Выйшаў штогадовы агляд «Рэпарцёраў без межаў» (RSF): у 2024 годзе журналістыка плаціць непамерна высокую чалавечую цану ў канфліктах і рэпрэсіўных рэжымах. Спампаваць PDF.
Фонд Thomson Reuters прэзентаваў справаздачу па падтрымцы беларускай незалежнай журналістыкі
У справаздачы «Падтрымка незалежнай журналістыкі: падтрымка арганізацыямі грамадзянскай супольнасці беларускіх і расійскіх СМІ ў выгнанні», падрыхтаванай The Fix для Фонда Thomson Reuters, аналізуюцца патрэбы і падтрымка, якая аказваецца СМІ ў выгнанні ў Чэхіі, Нямеччыне, Латвіі, Літве і Польшчы. Спампаваць PDF .
Інфармацыйная вайна: хто ў Беларусі распаўсюджвае расійскія фэйкі і дэзінфармацыю
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і медыяэксперт Міхаіл Дарашэвіч падзяліліся вынікамі апошніх даследаванняў беларускага медыйнага поля: хто і як у Беларусі распаўсюджвае расійскую прапаганду.
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа, Эрытрэю і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 158‑е месца ў свеце з 161, вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19.
Ажно на 10 пазіцый уніз: Беларусь пікіруе ў рэйтынгу свабоды прэсы
Недзяржаўная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) у Сусветны дзень свабоды прэсы выпусцілі міжнародны індэкс свабоды медыя. Беларусь у гэтым рэйтынгу які год запар не выходзіць з «чырвонай» зоны. Аднак за апошні час яе пазіцыі абваліліся яшчэ мацней: у 2024‑м краіна заняла 167 месца (яшчэ летась яна месцілася на 10 пунктаў вышэй).
Праз вайну і Лукашэнку. Як бачаць Беларусь на Захадзе — ключавое з даследавання замежных медыяў
На Захадзе ўвага да Беларусі працягвае змяншацца. Гэта адлюстроўваецца як у зніжэнні колькасці артыкулаў, так і ў больш павярхоўным асвятленні падзеяў. Калі ж згадваюць, то, хутчэй, у сувязі з дзеяннямі рэжыму, вайной ва Украіне, размяшчэннем ядзернай зброі. А ўнутрыпалітычны кантэкст у краіне пасля 2020 года, супраціў дэмакратычных сілаў і грамадства журналісты замежных выданняў часта абмінаюць. Аб гэтым сведчыць даследаванне заходніх СМІ ад Цэнтра новых ідэй.
Запрет иностранных медиа, пропаганда терроризма и дискредитация — что случилось в 2023 году в правовом поле?
Минувший год, к сожалению, не стал исключением в контексте реализации политики государства по сокращению пространства свободы слова. Сегодня мы хотим проанализировать, что произошло в 2023 году в правовом поле, в каком ключе это затронуло деятельность медиа и как соотносится с международными обязательствами Беларуси по правам человека.
«Я сумую па сваёй маці…» Больш за паўсотні журналістаў па ўсім свеце знаходзяцца ў закладніках
Цытата, прыведзеная ў загалоўку, належыць Разан Зайтунэ — сірыйскай журналістцы і праваабаронцы, якая была захопленая дзесяць гадоў таму. Хутчэй за ўсё, як мяркуюць шэраг дасведчаных крыніцаў, жанчына забітая. У мінулым годзе гісторыя атрымала працяг — суд у Францыі вынес вырак лідэру ісламісцкай групоўкі за захоп журналісткі. Усяго ж цяпер ў закладніках знаходзяцца больш за 50 прадстаўнікоў медыяў, паведамляюць «Рэпарцёры без межаў» (RSF).
140 ахвяраў. 2023-ці стаў самым смяротным для журналістаў за апошнія дзесяць гадоў
Мінулы год стаў адным з самых трагічных для медыясупольнасці ў гэтым стагоддзі. У 28 краінах загінулі 140 журналістаў. А найбольш гарачая кропка для рэпарцёраў — Сектар Газа, дзе ахвярамі абстрэлаў кожны дзень становяцца прадстаўнікі прэсы, адзначае няўрадавая арганізацыя Press Emblem Campaign (PEC). Якія яшчэ рэгіёны найбольш небяспечныя для журналістаў?
Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ
Учитывая существенную роль «антиэкстремистской политики» в формировании медиапространства внутри Беларуси, БАЖ проанализировал правовое регулирование противодействия экстремизму и актуальной практики его применения в отношении независимых медиа и их представителей. Отправной точкой при проведении данного анализа выступают международные стандарты прав и свобод человека, которые, вне всякого сомнения, должны служить ключевым ориентиром демократического государства при любых обстоятельствах.
Скачайте доклад в формате PDF .
Пайшоў на работу і не вярнуўся. Зніклымі лічацца 84 журналісты — расказваем некаторыя гісторыі
Дыктатарскія рэжымы не толькі кідаюць журналістаў у турмы, на іх таксама палююць і выкрадаюць (не толькі ўлады), аб чым сведчыць штогадовая справаздача «Рэпарцёры без межаў». У сумнай статыстыцы — 84 імёны. Чаму прадстаўнікі медыяў часта становяцца ахвярамі кіднэпінгу?
Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу
Найбольш жорсткія выклікі, з якімі сутыкаюцца незалежныя журналісты ва ўсім свеце, сабраныя ў адным дакуменце аўтарытэтнай арганізацыі. Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для супрацоўнікаў медыя ў свеце і краінай з самай вялікай колькасцю затрыманых жанчын-журналістак (пасля Кітая). За што яшчэ рэпарцёры трапляюць за краты? Гісторыі вельмі тыповыя і немагчыма не ўбачыць аналогій з Беларуссю.
Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа
2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас.
Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы.
Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство.
Скачать PDF
Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі
Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.