• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аказалася, што Google персаналізуе вынікі пошуку нават у рэжыме інкогніта

    Пошукавік DuckDuckGo абвінаваціў Google у тым, што іх пошукавыя машыны паказваюць розныя вынікі для розных людзей у рэжыме інкогніта. Кампанія Google такім чынам маніпулюе вынікамі пошуку на аснове вашых асабістых даных, паведамляюць аналітыкі DuckDuckGo, піша Techcrunch.

    На практыцы гэта азначае, што спасылкі перамяшчаюцца ўверх ці ўніз або дадаюцца ў вынікі пошуку Google. Такім чынам, утвараецца інфармацыйная бурбалка, заснаваная на алгарытмах Google.

    Бурбалка з’яўляецца асабліва згубнай пры пошуку палітычных тэм, таму што нерашучыя і дапытлівыя выбаршчыкі звяртаюцца да пошукавых сістэм, каб даведацца інфармацыю пра кандыдатаў у той крытычны момант, калі яны фармуюць сваё меркаванне па іх. Калі яны атрымліваюць інфармацыю, якая схіляецца ў адзін бок, гэта можа істотна паўплываць на палітычныя вынікі.

    Добраахвотнікаў папрасілі ўвесці ў пошукавы радок Google тры запыты на гарачыя сацыяльныя тэмы: кантроль абароту зброі (gun con­trol), іміграцыя (immi­gra­tion) і вакцынацыі (vac­ci­na­tions). У выніку, нават у рэжыме інкогніта былі атрыманы 62 розныя наборы спасылак. Гэтыя разыходжанні нельга патлумачыць зменамі ў месцазнаходжанні, часам, спосабам уваходу ў Google або зменамі алгарытмаў тэставання Google для невялікага падмноства карыстальнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці