837

Ад Кыргызстана да Атлантычнага акіяна. Дзе адпачываюць прапагандысты

21.08.2023 Крыніца: Наша Ніва

«Наша Ніва» паглядзела сацыяльныя сеткі праўладных знакамітасцей і даведалася, дзе тыя адпачывалі гэтым летам. Мы перадрукоўваем цікавосткі пра вядомых прапагандыстак.

Кацярына Забянько. Турцыя

Намесніца дырэктара дырэкцыі мастацкіх праграм СТБ Кацярына Забянько гэтым летам пабывала ў турэцкай Аланіі. Там тэлевядучая спынялася ў пяцізоркавым гатэлі Saphir Hotel & Villas. Кошт ночы ў элітнай гасцініцы у летні сезон складае каля 250 даляраў.

Марыя Пятрашка. Узбярэжжа Атлантыкі

Палітычная аглядальніца Белтэлерадыёкампаніі і тэлевядучая Марыя Пятрашка падзялілася адпускным фота. У подпісе да яго дзяўчына пазначыла, што гэтым летам адпачывала на беразе Атлантычнага акіяна. Як мяркуецца, прапагандыстка выбрала для адпачынку гарачую Кубу і ў сваім тэлеграм-канале дзялілася з падпісчыкамі кадрамі з яе сталіцы — Гаваны.

Ксенія Лебедзева. Крым

Спецыяльная карэспандэнтка БТ, аўтарка і вядучая праграмы «Гэта іншае», у 2022-м годзе ў адрозненне ад калег па цэху, адпачывала на беларускіх азёрах. Ад пякучага сонца яна ратуецца ў кустах, надзеўшы на галаву хустку.

У гэтым жа годзе, судзячы па тэгу ў сацсетках, прапагандыстка накіравалася ў акупаваны Крым — у Ялту.

Кацярына Цішкевіч. Кыргызстан

Вядучая тэлеканала АНТ у ліпені падарожнічала па Кыргызстане. У сваім інстаграме жанчына падзялілася серыяй фота на фоне скалістых гор гэтай краіны.

Чытайце яшчэ:

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага

Фотограф Сергей Плыткевич: за 40 лет работы разбил две машины, утопил пять фотоаппаратов и квадрокоптер

Журналістку Валерыю Касцюгову ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!