5873

Беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў хвалююць бяспека і справядлівасць

08.09.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі найбольш заклапочаныя абаронай сваіх персанальных дадзеных і недатыкальнасцю прыватнага жыцця анлайн.

Гэта вынікае з нядаўняга даследавання Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і кампаніі Novak, у часе якога яны вывучалі грамадскую думку па звязаных з Інтэрнэтам пытаннях.

Абарона персанальных дадзеных важная для 88% карыстальнікаў, недатыкальнасць прыватнага жыцця – для 85%.

Паводле даследавання, важнымі каштоўнасцямі для беларусаў з'яўляюцца даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў і сервісаў (85%), а таксама свабодны абмен інфармацыяй анлайн (83%).

Празрыстасць прыняцця законаў аб Інтэрнэце і свабода выказвання меркавання анлайн аказаліся менш важнымі для беларускіх карыстальнікаў Сеціва, – вынікае з даследавання.

Ніколі не сутыткаліся з парушэннямі сваіх правоў у галіне «свабоднага інтэрнэту» толькі 40% беларускіх карыстальнікаў.

На думку рэспандэнтаў, больш за ўсё парушэнняў іх правоў адбываецца ў сферы даступнасці інтэрнэт-рэсурсаў і сервісаў, а таксама абароны персанальных дадзеных і недатыкальнасці прыватнага жыцця анлайн.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!