• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каця Пытлева: журналісту падчас вайны важна трымаць галаву халоднай

    На ютуб-канале Кацярыны Раецкай «Родненькія» пра псіхалогію журналіста, пра этыку і прафесійныя прынцыпы падчас вайны распавяла праграмны дырэктар Malanka Media, журналістка Каця Пытлева. Прапануем самыя цікавыя цытаты.

    Пра маўчанне ў сацсетках

    Я не разумею, як можна, калі чалавек дакладна ведае, што Украіна цяпер пакутуе, пра гэта маўчаць.

    Зараз грамчэй гаворыць прапаганда.

    Апошнім часам я чытаю шмат сацыяльных даследванняў. Адносна іх, людзі у першую чаргу давяраюць сваім сябрам і знаёмым. Большасць людзей у Беларусі страціла давер да тэлебачання, такі сабе зараз давер сацсеткам. Таму важна, каб прымнажаць дабро, гаварыць з блізкім і пра тое, што адбываецца вакол, пісаць пра гэта.

    Лічу, што зараз маўчанне — гэта саўдзел у вайне, саўдзел ва ўсіх гэтых злачынствах.

    Пра стандарты ў сучаснай журналістыцы

    Нягледзячы на тое, што зараз ідзе вайна, нікуды не дзеліся такія стандарты журналістыкі, як аб’ектыўнасць і нейтральнасць.

    Цяпер многія СМІ даюць навіну і робяць прыпіску “ва ўмовах вайны вельмі складана праверыць інфармацыю” ці “праціўнікі склоны прымяньшаць свае страты і прыпавялічваць свае перамогі”. Гэта добра, бо ёсць цудоўная фраза: “На вайне першай памірае праўда”.

    Журналісту ў гэтым дачыненні важна, калі ты робіш выпускі, агляды ці рыхтуешся да якіх-небудзь інтэрв’ю, трымаць галаву халоднай на колькі гэта магчыма.

    І не вясціся на нейкія эмацыйныя публікацыі ці дадзеныя, якія раз-пораз з’яўляюцца.

    Зразумела, як чалавек ты не можаш на іх не рэагаваць, але важна дачакацца афіцыйнага падцверджання афіцыйных бакоў ці прывесці меркавванне абодвух бакоў. Маўляў, вось гавораць адны, вось другія, а вывады рабіце самі.

    Пра расійскія незалежныя СМІ

    Доўгі час мне было цікава, як у Расіі развіваецца дэмакратычны рух, як дзейнічае апазіцыя. На працягу гадоў трох я слухала-глядзела расійскія незалежныя СМІ. Пасля на пэўны тэрмін яны зніклі з майго жыцця, бо пачаліся беларускія  падзеі 2020 года, не да таго было.

    Але недаўна ў Расіі таксама пачалася зачыстка СМІ. Пакуль не такія жорсткія, на мой погляд, як у Беларусі, бо журналісты яшчэ працуюць у краіне, і законы там не такія драконаўскія, як у Беларусі. Я звярнула ўвагу на тое, як змянілася мова СМІ, якія засталіся ў Расіі і імкнуцца працягваць працаваць.

    І мне вельмі падабаецца, які прафесіяналізм расійскія незалежныя журналісты ў гэтым праяўляюць, нягледзячы на ўсе абмежаванні.

    Яны імкнуцца аперыраваць фактамі, весці дыскусіі і агучваць пазіцыі розных бакоў. Пры гэтым паводле новых законаў яны не могуць называць гэта вайной (бо па «законапраекце пра фейкі» на журналіста могуць завесці крымінальную справу і пасадзіць за краты на тэрмін да 15 гадоў — рэд.)

    Мажліва, гэта таксама справа часу і расійскім журналістам таксама прыкрыюць гэтую лавачку. Аднак яны робяць усё, што могуць. І для расіян, у якіх няма іншай магчымасці ці яны прызвычаіліся атрымліваць інфармацыю менавіта з гэтых незалежных СМІ, тое для іх хоць штосьці.

    Пры гэтым усё роўна ў Расіі не так заўважна, што яны там пад наймоцнымі рэпресіямі.

    Паглядзіце: яны працуюць, і значыць у ніх, калі яны на волі, не такія рэпрэсіі, як у Беларусі.

    Пра працу для беларусаў з замежжа

    Гэта тая пупавіна, што звязвае з Беларуссю. Яе немагчыма разарваць.

    Вось гэтая праца яшчэ больш умацоўвае тую повязць, нават негледзячы на тое, што я не дома ўжо 2 гады.

    Мы працуем для новай Беларусі і, як толькі ў нас будзе магчымасць,  працягнем рабіць сваю справу ў новай Беларусі.

    Лічыце, што мы зараз робім усё магчымае, каб падрыхтаваць для гэтага базу. У нас для гэтай мэты ёсць час, жаданне, рэсурсы – у першую чаргу, чалавечыя.

    Тут няма гаворкі пра адкладзенае жыццё.

    Калі б не было эміграцыі, мы усё роўна стварылі б Malan­ka, толькі ўжо на тэрыторыі Беларусі. Гэта спрасціла б многія моманты, дапамагло б ствараць больш разнастайны кантэнт. І зараз мы працуем над тым, што будзем адным з – на шчасце, адным з многіх! – незалежных, цудоўных, прафесійных медыя новай Беларусі. Нашы старанні — гэта  ўсё на сёння і на будучае.

    Чытайце яшчэ:

    Фёдар Паўлючэнка з Reform.by: Якасць беларускай журналістыкі застаецца высокая

    Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і што з гэтага выйшла

    Святлана Гарда: «Акумулюем свае сілы, бо дома яны нам вельмі спатрэбяцца»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці