• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Любыя праявы пачуццяў спыняюцца». Журналістка Дар’я Чульцова, якая выйшла на свабоду, — пра тое, як жывуць і кахаюць у калоніі

    Журналістка «Белсата» Дар’я Чульцова, якую разам з Кацярынай Андрэевай затрымалі 15 лістапада 2020 года на плошчы Перамен у Мінску, пасля выхаду на волю дала інтэрв'ю YouTube-каналу Максіма Паршуты «Максимально», дзе падзялілася ўспамінамі пра тое, як адзначала дзень нараджэння ў калоніі, не трапіла на працу на мясцовую кінастудыю і не паддалася патрабаванням напісаць прашэнне аб памілаванні. Найбольш цікавае з гэтага інтэрв'ю сабрала «Зеркало».

    Пра першы допыт

    «Мне здаецца, я зразумела, што адсяджу, яшчэ 9 жніўня, калі выйшла з кватэры, каб пайсці на ўчастак і паздымаць што-небудзь», — расказала Дар’я.

    Каля дзвярэй кватэры журналістку чакалі два чалавекі ў цывільным, якія адвезлі яе ў РУУС:

    «І 12 гадзін запар тры следчыя, якія змянялі адзін аднаго, спрабавалі залезці да мяне ў галаву і прамыць мне мазгі».

    Адпусцілі дзяўчыну толькі а другой гадзіне ночы:

    «Дома я закрыла ўсе замкі, пабегла ў душ і спрабавала змыць з сябе гэта ўсё. У мяне было адчуванне, што мяне проста згвалтавалі… А праз два дні я зноў пайшла на працу».

    Пра тое самае фота з суда

    Чульцова расказала, як атрымалася тое самае «кананічнае» фота з суда, дзе яна і Кацярына Андрэева ўсміхаюцца ў камеры, нібы падбадзёрваючы тых, хто застаўся на волі. Паводле яе словаў, гэта была не ўсмешка, а смех, прычым шчыры:

    «Мы ведалі, што так і будзе, і смяяліся з пракуроркі і з суддзі, быццам мы іх раскусілі: «Мы ведалі, што вы так зробіце, але нам пляваць».

    Пра прашэнне аб памілаванні і тэрміны палітвязняў

    У калоніі на Дар’ю ціснулі, каб яна падпісала прашэнне аб памілаванні. У нейкі момант у яе ледзь не здалі нервы, але ўрэшце гэта прайшло і патрабаванням сілавікоў дзяўчына не падпарадкавалася.

    «Я казала кожны дзень усім, хто мяне выклікаў: «Я не магу прызнацца ў тым, чаго я не рабіла. Я не магу прасіць чалавека, які мяне пасадзіў, мяне адпусціць». Проста рука б не паднялася, а калі б паднялася, левая яе б схапіла».

    Пры гэтым журналістка патлумачыла, што не асуджае людзей, якія ўсё ж падпісалі прашэнне:

    «Гэта выбар кожнага. У кожнага свае прычыны напісаць [прашэнне] на памілаванне».

    На думку Дар’і, асуджаныя, якія атрымалі вялікія тэрміны, такія як Віктар Бабарыка (асуджаны на 14 гадоў узмоцненага рэжыму) і зняволеныя па «справе Аўтуховіча», не адбудуць іх цалкам, «таму што і за год усё можа памяняцца, а за 10 гадоў і пагатоў».

    Звязана гэта, лічыць яна, з ходам вайны ва Украіне:

    «Калі Украіна выйграе, гэта ўсё пераверне».

    Пра святы ў зняволенні

    Першы свой дзень народзінаў за кратамі Чульцова правяла ў СІЗА на Валадарцы. У камеры на шэсць чалавек яна жыла яшчэ з трыма «палітычнымі» сукамерніцамі: яны змайстравалі ёй у падарунак самаробную газету з выразкай фота яе і Андрэевай з «Новага часу» (незадоўга да гэтага якраз прайшлі суды) і зрабілі торт:

    «А ў наступны дзень народзінаў у калоніі я працавала, хоць была нядзеля».

    На Новы год у калоніі можна было класціся пазней — у гадзіну ці ў дзве ночы, расказвае Чульцова: зняволеныя нават гатавалі, накрывалі сабе сталы, рабілі напоі з гарбаты каркадэ і ладзілі танцы з музыкай:

    «Гэта нейкі рытуал: калі ты сядзіш у калоніі, гэта не значыць, што жыццё спынілася».

    Пра тэлестудыю і фабрыку

    У калоніі ёсць свая тэлестудыя пад назвай «Вектар», дзе асуджаныя самі здымаюць сюжэты. Дар’ю, аднак, адміністрацыя туды не пускала, таму што яна стаяла на прафуліку як схільная да экстрэмізму:

    «Яны баяліся, напэўна, што калі я атрымаю доступ да гэтага, то рэвалюцыю зладжу!»

    Пасада на тэлестудыі, па словах журналісткі, лічылася прэстыжнай, таму што пазбаўляла ад працы на фабрыцы, якой імкнуліся пазбегнуць усе зняволеныя:

    «Ты ходзіш туды і шыеш, не разумеючы, што ты шыеш. Пастаянны крык, шум, хтосьці нечага пастаянна ад цябе патрабуе… На гэтай вытворчасці цяжка эмацыйна і фізічна», — прызнаецца Дар’я, дадаўшы, што «яны не ўспрымаюць цябе як чалавека — проста бачаць у табе раба, які павінен працаваць».

    Пра побыт у калоніі

    Цяжка даводзілася без звыклых сродкаў догляду: даводзілася купляць тое, што было ў краме ў калоніі — у асноўным беларускую касметыку.

    Па словах Дар’і, «людзям, у якіх ёсць перадачы, з гэтым прасцей», аднак па факце ў калонію прапускаюць толькі шампунь, бальзам для валасоў і крэм, які даводзіцца расходаваць на ўсе часткі цела. Пры гэтым у СІЗА і ў калоніі можна было напісаць заяву на гуманітарку, куды ўваходзяць паста, шчоткі, пракладкі і мыла.

    У калоніі нават ёсць цырульня — там працуе асуджаная, да якой можна запісацца бясплатна, а вось манікюр даводзілася рабіць самастойна.

    Абутак і адзенне ў калонію «з волі» можна перадаваць толькі чорнага колеру. Раней, успамінае Дар’я, зняволеным дазвалялася насіць, напрыклад, рознакаляровыя шкарпэткі і дажджавікі, але потым забаранілі і іх:

    «А калі бачыш кожны дзень чорнае, дэпрэсія табе забяспечаная».

    Пра пачатак вайны ва Украіне

    Дар’я расказала, як для яе пачалася вайна ва Украіне 24 лютага:

    «Спачатку ты ў гэта не верыш, не разумееш, што адбываецца, — і вось вы ўсе пачынаеце ў гэтым варыцца».

    Паводле ўспамінаў Дар’і, пасля пачатку вайны над калоніяй нізка і вельмі часта лёталі грузавыя вайсковыя верталёты — іншых самалётаў пасля перакрыцця неба відаць не было.

    Калонія знаходзіцца на ўскраіне Гомеля, недалёка ад мяжы з Украінай, і падчас гулу самалётаў зняволеныя разумелі, «што туды дастаўляюць і хто дастаўляе»:

    «Першы раз, калі я прачнулася ноччу [ад шуму], я падумала, што ляціць ракета [проста ў калонію], і ўжо развіталася з жыццём. Гэта было страшна».

    Пра даносы на асабістае жыццё

    Любоўныя сувязі ў зняволенні здараюцца, расказвае Дар’я, таму што «ў калоніі вялікая колькасць дзяўчат, і не ўсе з гэтых дзяўчат гетэрасэксуальныя».

    Аднак любыя праявы пачуццяў тут жа становяцца вядомымі і імгненна спыняюцца:

    «Даносы», — тлумачыць журналістка, дадаўшы, што «нехта адразу пабяжыць да опера і ўсё раскажа».

    Пра вулічныя маршы ў 2020 годзе»

    «Столькі людзей на вуліцы, калі ты выходзіш на праспект і не бачыш канца і краю гэтай плыні, — такія пачуцці перапаўнялі! Я памятаю: стаіш з камерай і забываеш здымаць, таму што глядзіш на гэтых людзей, усе гэтыя цудоўныя твары, і ўсе яны ідуць, усміхаюцца і адчуваюць нейкае яднанне паміж сабой. І ў гэты момант ты адчуваеш: вы адзін народ, адна краіна — і гэта было выдатна».
     

    Чытаць яшчэ: 

    «Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай

    Из пионера — в пропагандисты. Гомельское госТВ использует молодых ведущих для продвижения манипуляций

    Иногда усидчивостью, иногда хитростью. Как независимые медиа добиваются комментариев от властей

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці