Марыя СОНГАЛЬ. НАРОДЖАНЫ РАНА
Мадэльны бізнэс, беларускамоўная сям'я, клаўстрафобія ў пад'ездах, валанцёрства, прадпрымальніцтва, казіно ды іншыя тэмы адлюстраваныя ў фотапраектах выпускнікоў адукацыйнага курса «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання».
Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў і Naviny.by працягваюць публікаваць фотагісторыі, створаныя навучэнцамі адукацыйнага курса. Сёння маем гонар прадставіць праект Марыі Сонгаль.
Усе апублікаваныя гісторыі праекту «Маладосць. Беларусь» можна ўбачыць тут.
НАРОДЖАНЫ РАНА
Ваня Бабкоў з’явіўся на свет на 15 тыдняў раней за тэрмін. І важыў усяго 800 г.
Першыя крокі зрабіў у 1 год і 9 месяцаў на апошнім занятку чарговага курсу масажу.
Зараз Ваню 3 гады і 9 месяцаў. Ён займаецца ёгай і танцамі. З задавальненнем катаецца на конях. Любіць канструктары Lego.
Лепіць з пластыліну. І распавядае гісторыі пра Свінку Пэпу. А яшчэ — вельмі радуецца зносінам з іншымі дзецьмі.
Мама Вані ўдзельнічае ў стварэнні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання бацькоў неданошаных дзяцей «Рана» і спадзяецца, што фізічная і сацыяльная рэабілітацыя такіх дзяцей у Беларусі выйдзе на новы ўзровень.
Кожны год у краіне каля 5000 дзяцей нараджаецца раней за тэрмін, з іх каля 150 з экстрэмальна нізкай масай цела — да 1000 г.