• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мастакі і дызайнеры нейкі час працавалі з бомбасховішчаў»: як станавілася на крылле медыя «Сойка»

    «Дзейнічаць на карысць альбо рабіць штосьці цікавае магчыма ў любых абставінах»: менавіта так лічаць стваральнікі «Сойкі» — новага беларускага медыя, якое з'явілася напрыканцы 2021 года. Разнастайныя тэксты на гэтым сайце аб'яднаныя галоўнай ідэяй: распавесці пра тое, што трэба перастаць ўжо адчайвацца і пачаць дзейнічаць у межах сваіх магчымасцяў.  Беларуская асацыяцыя журналістаў пагутарыла з галоўнай рэдактаркай «Сойкі» Адэляй Дубавец пра тое, як у эміграцыі, па сутнасці з нуля, вырасціць самавіты беларускі праект. 

    «Беларусь у кожнага беларуса свая, у нас ва ўсіх ёсць адрозненні, і мы іх шануем»

    — Чаму вы вырашылі запусціць праект у час, калі так усе складана з незалежнымі СМІ ў Беларусі?

    — Менавіта таму, што складана. З’явілася мноства пытанняў у новай рэчаіснасці, і было адчуванне, што замест таго, каб шукаць адказы па тэлеграм-суполках і збіраць па кавалачку нейкія веды па ўсім інтэрнэце і ў знаёмых, людзі маглі б проста заходзіць на адну старонку, дзе адказы на самыя розныя пытанні (як карыстацца інтэрнэтам, што рабіць з хатнімі жывёламі ў новых абставінах, як нам усім не рассварыцца, як заставацца беларусамі і вывучаць беларускую мову, як дапамагаць палітвязням і яшчэ вельмі-вельмі шмат іншых) сабраныя ў даведнікі. 

    Самае першае, асноўнае і найважнейшае для нашай каманды «соек» — гэта рабіць карысныя гайды па новым беларускім жыцці і ў Беларусі, і на выездзе. Дапамагаць працягваць жыць — і сабе, і іншым беларусам. Нашая ідэя базуецца на ўзаемадапамозе, беларускасці і яднанні. Для кожнага з рэдакцыі Беларусь гэта першае і галоўнае, і мы цудоўна ўсведамляем, што гэтая дарагая Беларусь у кожнага беларуса свая, у нас ва ўсіх ёсць адрозненні, і мы іх шануем.

    — Чым канцэпцыя «Сойкі» адрозніваецца ад іншых незалежных медыяў?

    — Перадусім “Сойка” — гэта не навінавы сайт.

    Мы працуем не з навінамі, а, калі можна так сказаць, з наступствамі гэтых навінаў.

    Мы адказваем на новыя патрэбы, якія ўзнікаюць у беларусаў. Да таго нам важная і сама канцэпцыя быцця беларусамі, наша самасвядомасць, ідэнтычнасць. У гэтым ужо нам дапамагаюць героі нашых гутарак. 

    «Сойка» — гэта набор дапаможнікаў, гідаў па беларускім жыцці, такая энцыклапедыя, дзе можаш прыйсці і пачытаць, што табе рабіць у розных сітуацыях. Мы публікуем і практычныя рэчы, звязаныя з выжываннем, бяспекай, і ідэі, што беларусам паглядзець, што пачытаць, нават што прыгатаваць (я маю на ўвазе наш апошні, летні гід па беларускай кухні — ад старажытных страваў да аўтарскіх рэцэптаў).

    Мы вельмі ганарымся візуалам нашага сайта: кожны матэрыял адмалёўваюць сапраўдныя беларускія ды ўкраінскія мастакі, ілюстратары.

    Гэта ад пачатку было істотна: мы ствараем нешта карыснае і прыгожае адначасова, адшліфоўваем не толькі змест, але і яго візуальную частку.

    Усе нашыя ілюстрацыі, малюнкі, калажы, партрэты арыгінальныя. У вялікай ступені агульны стыль задае кіеўская мастачка Ave, з якой мы супрацоўнічаем з самага пачатку нашага існавання.

    «Журналісты і мастакі раскіданыя па свеце, але ўвесь час у каманду далучаюцца новыя людзі»

    — Адкуль узнікла такая нетыповая назва?

    — Сойка — класная птушка! Разумная, птушка-партызан, сімвал паўстання, бо яна ўсіх папярэджвае. Ніякіх аналогій з «Галоднымі гульнямі» і сойкай-перасмешніцай мы не задумвалі, але, безумоўна, невыпадкова ў гэтай птушцы столькі сімвалізму. 

    Быў такі момант, калі мы з калегай стаялі на балконе, размаўлялі пра будучыню нашага выдання і адчулі, што над намі, на лініях электраперадач, калышуцца адразу некалькі дзясяткаў птушак. Гэта, вядома ж, былі сойкі. 

    Наколькі складана зараз сабраць каманду, калі ўсе па розных краінах альбо сышлі з прафесіі? 

    — Складана. Але з гэтым жывуць абсалютна ўсе рэдакцыі цяпер, і нічога новага я тут не распавяду. І журналісты, і мастакі нашыя раскіданыя па свеце. На гэта вельмі моцна паўплывала вайна, «Сойка» нарадзілася ў Кіеве, а вясной нам давялося ехаць ва ўсе бакі. Пры гэтым частка людзей засталася ва Украіне. Напрыклад, мастакі і дызайнеры нейкі час працавалі з бомбасховішчаў, дзе, зразумела, не мелі патрэбнай тэхнікі. 

    Пра колькасць людзей у камандзе я ніяк не магу адказаць, да нас увесь час далучаюцца людзі. “Сойка” — гэта крыху місія, пра што мы нядрэнна, здаецца, тлумачым у нашым маніфесце.

    — Якой вы бачыце сваю аўдыторыю? Ці атрымалася дасягнуць мэтавых паказчыкаў па ўнікальных юзерах?

    — Нашая аўдыторыя — гэта беларусы. Унутры краіны, і па-за ейнымі межамі, вельмі важна не дзяліць, хоць гэта і складана. Суайчыннікі, якія даўно ўсведамляюць сябе беларусамі, і тыя, хто адчуў гонар за краіну, за сябе ў 2020‑м. Для іх мы і робім рускамоўную версію, каб быў пэўны камфорт: можна пачытаць па-руску, потым па-беларуску. 

    Таму, як пачынаць чытаць і гаварыць па-беларуску, мы ўжо прысвяцілі ды яшчэ не раз прысвецім свае матэрыялы. Але ўсё памалу, паступова, ва ўласным тэмпе, у прыязнай атмасферы. Беларусы — гэта мудрая, спакойная нацыя. Мне здаецца, ні гвалт, ні істэрыя ні ў чым нам не ўласцівыя. Таму людзі і паўсталі супраць гэтых чужых нам з’яваў.

    Мы яшчэ нядоўга існуем, таму мы ў працэсе дасягнення ўсіх сваіх мэтаў. Спадзяюся, нашая самая-самая галоўная мэта таксама па выніку будзе дасягнутая, і аднойчы рэдакцыя пераедзе ў Менск.

     Куды вы рухаецеся? 

    — Да перамогі, вядома ж. Насамрэч, хацелася б, каб як мага больш людзей, пры ўзнікненні розных пытанняў і патрэбаў, проста дзяліліся лінкамі на нашыя гіды, каб дапаможнікі сапраўды дапамагалі. Гэта асноўная мэта. 

    Ну і ёсць безліч планаў развіцця: выйсці па-за межы толькі тэкставага фармату, нарасціць аўдыторыю, прывабіць новыя таленавітыя імёны да супольнай творчасці. Спадзяюся, у новым сезоне вы будзеце за намі сачыць і ўсё ўбачыце самі.

    Чытайце яшчэ:

    Главред «Медиазоны»: Чем больше к человеку репутационных вопросов, тем громче он кричит про коллективную ответственность

    Марш-кідок да каханай. Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА, дзе трымаюць яго жонку Кацярыну Андрэеву

    Яўген Атцецкі: «Мы – антытэзіс Лукашэнкі пра тое, што трэба перавярнуць старонку»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці