• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Павел Свярдлоў: Google фактычна стаў рупарам беларускай і расійскай прапаганды

    Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу.

    Па словах, віцэ-прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі Веры Юравай, неабходна зрабіць так, каб у інтэрнэце было больш даступнай аб’ектыўнай інфармацыі, а не прапаганды Мінска або Крамля. Пра тое, з якімі выпрабаваннямі сутыкаюцца беларускія незалежныя медыя ў замежжы і як не стаміць негатыўнай павесткай сваю аўдыторыю, Радыё Ўнэт паразмаўляла з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым.

    Сцісла ў размове:

    • Блакіроўка незалежных СМІ пачалася з 2020 года, а пазней нас вычасцілі з розных расійскіх агрэгатараў,  серыя блакіровак была ў OK і ВКонтакте

    • Есць яшчэ канспіралагічная тэорыя, што Google, як іншыя міжнародныя арганізацыі, робіць усё, каб застацца ў Беларусі, каб не заблакавалі YouTube, бо грошы якія-ніякія адтуль ідуць, каб не заблакавалі пошукавую машыну. І адпаведна, каб застацца ў краіне, кампанія вымушана гуляць па правілах краіны. Падобная сітуацыя і ў Расіі

    • Наша задача апошнім часам — як мага грамчэй пра гэтую праблему казаць. Google і Meta у сваю чаргу адказваюць, што правілы павінны быць аднолькавыя для ўсіх, і не трэба прасіць іх уводзіць цэнзуру. Што можна зрабіць: масава пачаць казаць, што Google—рупар крамлёўскай прапаганды, які, дзякуючы сваім алгарытмам, распаўсюджвае праваенныя наратывы

    • Палітыкі залежаць ад BigTech. Узгадаць хоць выбарчую кампанію ў ЗША, які там уплыў быў праз Face­book. Ніхто не хоча сварыцца з тэхналагічнымі гігантамі

    • Праблемы беларускіх СМІ: не ўсе медыя адчулі, што трэба прыстасоўвацца да новых умоў дзейнасці. Калі сайт заблакавалі, то трэба ісці ў сацыяльныя сеткі, шукаць там сваю аудыторыю

    • Выдаткі беларускіх медыя выраслі: рэлакацыя, дарагія тэхналагічныя рашэнні, выхад на новыя платформы

    • У еўрапейскіх бюрактараў пачынае панаваць падыход, што ёсць “медыя ў выгнанні” і не мае значэння, з якой краіны гэтыя медыя—Беларусь, Расія і г.д. Нас аб’ядноўваюць і грошы выдзяляюцца на ўсіх. Ацэньваюць па ахопах. Але мільён падпісчыкаў на YouTube для расійскіх медыя і мільён падпісчыкаў для беларускіх СМІ параўноўваць нельга. Да таго ж, расійскія медыя кажуць, што ў нас частка падпісчыкаў з Беларусі і мы можам пісаць і для іх. Еўрапейскіх палітыкаў гэта задавальняе: праблема вырашана

    • Кантэнт СМІ: незалежныя СМІ ствараюць і непалітычны кантэнт, у асноўным у Tik­Tok, але трэба арыентавацца на сваю аўдыторыю. Наша аўдыторыя не стамляецца ад негатыўных навін

    Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй

    Чытайце яшчэ:

    «Простите за такой обидный и непредсказуемый финал». Белорусских медиа остается все меньше — посмотрели, какие из них закрылись в 2023 году

    Аднойчы знікнуць усе газеты. І што далей?

    «Если люди не орут, что здесь ужас, значит у вас не ужас». Белорусские медийщики — о работе в стране и в эмиграции

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці