• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Самыя закрытыя ведамствы: ААЦ, МУС, КДБ і ГУУС Мінгарвыканкама. Вынікі апытання журналістаў

    Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла чарговае апытанне калег адносна адкрытасці асноўных дзяржаўных ведамстваў і арганізацый.

    Як і раней, ў апытанні ўдзельнічалі 50 журналістаў вядучых дзяржаўных і недзяржаўных медыя: “СБ. Беларусь сегодня”, “Звязда”, “Рэспубліка”, “Наша Ніва”, “Радыё Свабода”, “Еўрарадыё”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, TUT.BY, БелаПАН, “Новы Час” і шэрагу іншых. Журналістаў прасілі ацаніць адкрытасць ведамства — наколькі лёгка атрымаць інфармацыю ад чыноўнікаў.

    Найлепшыя адзнакі журналістаў атрымалі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства замежных спраў і Дзяржаўны памежны камітэт.

    Самымі закрытымі журналісты называюць ААЦ, МУС, КДБ і ГУУС Мінгарвыканкама. Сярод ведамстваў з нізкімі баламі таксама Адміністрацыя прэзідэнта і Міністэрства аховы здароў’я.

     

    Агульныя нараканні журналістаў на ведамствы, дзе кепска арганізаваная праца са СМІ, традыцыйныя. Гэта немагчымасць аператыўна атрымаць інфармацыю, складанасці з доступам журналістаў на мерапрыемствы, прыярытэтнае прадастаўленне інфармацыі дзяржаўнаму агенцтву БелТА.

    — БАЖ ужо чацверты раз праводзіць такое апытанне. На жаль, самыя горшыя адзнакі калег атрымліваюць адны з самых важных у дзяржаве структур. Некаторыя структуры калегі называць проста закрытымі. Даволі сумны вынік, бо аператыўная і дакладная інфармацыя ў медыя — гэта гарантыя інфармацыйнай бяспекі краіны.

    Разам з тым хочацца падзякаваць ведамствам, якія працуюць са СМІ на высокім узроўні — кажа аўтар даследавання, намеснік старшыні ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.

    Журналістаў прасілі ацэньваць толькі тыя структуры, з якімі яны непасрэдна працуюць. Таму ў выніковую табліцу ўвайшлі толькі органы, працу якіх ацанілі як найменш 10 прадстаўнікоў медыя.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” разашле вынікі апытання ў самі дзяржорганы.

    Абарона правоў на атрыманне інфармацыі з’яўляецца адным з галоўных накірункаў працы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Летась у межах кампаніі “За права на інфармацыю” арганізацыя правяла даследванне таго, у якой колькасці дзяржаўных органаў існуюць палажэнні аб акрэдытацыі журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.