• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: Распаўсюднікаў СМІ фактычна прымушаюць адсочваць кантэнт медыя

    Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец прааналізаваў пастанову Мінінфармацыі «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці распаўсюднікаў друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ», а таксама падрыхтаваў шэраг рэкамендацый рэдакцыям.

    У дакуменце ідзе гаворка пра стварэнне дзяржаўных рэестраў распаўсюднікаў прадукцыі друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ. Паводле пастановы, усе, хто займаецца распаўсюдам СМІ, павінныя да 1 ліпеня даслаць у Мінінфарм звесткі пра сябе. А распаўсюд без уключэння ў рэестр будзе лічыцца незаконным.

    Прававы акт, мэтай якога заяўлены “ўлік распаўсюднікаў і ацэнка іх дзейнасці”, насамрэч накіраваны на ўзмацненне дзяржаўнага кантролю за сферай абарачэння інфармацыі, – лічыць Андрэй Бастунец.

    У дакумента ёсць пэўныя станоўчыя бакі, кажа юрыст. Напрыклад, тое, што патрабаванне абавязковай рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка СМІ не тычыцца юрыдычных асобаў, якія выконваюць функцыі рэдакцый і распаўсюджваюць уласныя СМІ. Добра, што распаўсюднікам не трэба плаціць пошліну за ўключэнне ў рэестр і што да 1 ліпеня заяўку можна накіраваць у “паведамляльным” парадку.

    Але негатыўных момантаў юрыст налічыў значна больш.

    Па-першае, Паўнамоцтвы Мінінфармацыі пашырыліся: яно можа выносіць распаўсюднікам папярэджанні і выключаць іх з рэестраў. Прычым не толькі за два папярэджанні, але і за аднаразовы распаўсюд “забароненай” інфармацыі. “Такім чынам, распаўсюднікаў прадукцыі СМІ фактычна прымушаюць адсочваць кантэнт медыя. Гэта з’яўляецца ўмяшальніцтвам у прафесійную дзейнасць рэдакцыі СМІ і схаванай формай цэнзуры, што недапушчальна ў адпаведнасці з арт. 33 Канстытуцыі і арт. 7 закона “Аб СМІ””, – адзначае Андрэй Бастунец.  

    Рэдакцыям давядзецца пераконваць гандлёвыя прадпрыемствы і ІП, якія распаўсюджваюць іх выданні, звярнуцца ў Мінінфармацыі для ўключэння ў рэестр. Давядзецца таксама перабудаваць працу з грамадзянамі, якія не з’яўляюцца ІП –браць іх на працу ў штат, пераконваць зарэгістраваць ІП і г.д.

    Незразумелы статус грамадскіх распаўсюднікаў, якія працуюць на некамерцыйнай аснове. Ёсць пагроза, што іх будуць прыцягваць да адказнасці паводле арт .22.9 КаАП за незаконны распаўсюд СМІ.

    Юрыст дае шэраг рэкамендацый рэдакцыям друкаваных СМІ ў гэтай сітуацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці